Аляксандр Адольфавіч Пальмбах(, Дрыса, Віцебская губерня — ) — вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963).

Біяграфія Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы. Выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскам педагагічным інстытуце і інш.

Навуковая дзейнасць Адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі.

Сям'я Быў жанаты, меў трох сыноў: Спартак Пальмбах (1923—1943), Гранік Пальмбах (1925—1996). Тэмір Пальмбах (нар. 1931)

Памяць У Тыве ў гонар А. А. Пальмбаха названа адна з вуліц горада Кызыла.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці цюркалогіі Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Выкладчыкі Камуністычнага ўніверсітэта працоўных Усходу імя І. В. Сталіна Катэгорыя:Выкладчыкі Чалябінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Тувінскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з тувінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Пісьменнікі СССР