Са́льта — горад на поўначы Аргенціны, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сальта. Заснаваны іспанцамі ў 1582 годзе.
Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Дзейнічаюць 2 універсітэты, аэрапорт, прадпрыемствы харчовай (цукровая, тытунёвая), лёгкай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Горад з'яўляецца гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага раёна (цукровы трыснёг, тытунь, рыс).
Літаратура
Сальта (город в Аргентине) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Аргенціны