Дзіўная вайна () — пашыраная ў гістарычнай літаратуры назва пачатковага перыяду (з 3 верасня 1939 па 10 мая 1940) Другой сусветнай вайны на фронце ў Заходняй Еўропе. Таксама можа называцца Фальшывай вайной () і Сядзячай вайной ().
Упершыню назва Phoney War было выкарыстана амерыканскімі журналістамі ў 1939 годзеЛиддел Гарт Б. Г. Вторая мировая война. — М.: АСТ, СПб.: Terra Fantastica, 1999, стр. 56. . Аўтарства французскай версіі Drôle de guerre () належыць пяру французскага журналіста Ралана ДаржэлесаMax Lagarrigue, 99 questions… La France sous l’Occupation, Montpellier, CNDP, 2007, p. 2. C’est l'écrivain et reporteur de guerre Roland Dorgelès qui serait à l’origine de cette expression qui est passé à la postérité. . Такім чынам быў падкрэслены характар баявых дзеянняў паміж ваюючымі бакамі - амаль поўная іх адсутнасць, за выключэннем баявых дзеянняў на моры. Ваюючыя бакі вялі толькі баі лакальнага значэння на франка-нямецкай мяжы, у асноўным знаходзячыся пад абаронай ліній Мажыно і Зігфрыда.
Перыяд «Дзіўнай вайны» у поўнай меры быў выкарыстаны нямецкім камандаваннем ў якасці стратэгічнай паўзы. Гэта дазволіла Германіі паспяхова рэалізаваць Польскую кампанію, аперацыю «Везерубунг», а таксама падрыхтаваць план «Гельб».
Характарызавалася адсутнасцю актыўных баявых дзеянняў паміж англа-французскімі і сканцэнтраванымі супраць іх гітлераўскімі войскамі.
Скончылася ў сувязі з наступленнем гітлераўскіх армій у Заходняй Еўропе.
Літаратура
Спасылкі «The Phoney War» October 1939 — April 1940 — World War II Multimedia Database The Phoney War Battle of Atlantic, River Plate, Phoney war BBC — WW2 People’s War — Phoney War BBC — WW2 People’s War — Memories of the Phoney War-OCTOBER 1939 — JUNE 1940 De Gaulle, the "phoney war " and the French campaign, May-June 1940 WWII: Drole de Guerre (Phoney War), 1939—1940 Halford Mackinder’s Necessary War «Sitzkrieg» an der deutsch-französischen Grenze
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Францыя ў Другой сусветнай вайне