Кірыл Алексіян (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», пасля трапіў у БАТЭ. Гуляў за дубль, з 2009 года пачаў трапляць у асноўную каманду. У 2011 годзе згуляў у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», выйшаўшы на замену на 60-й хвіліне.
Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў клубе «Брэст», а ў лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». Не змог замацавацца ў аснове гомельскага клуба.
У жніўні 2013 года на правах арэнды перайшоў у «Граніт», а ў сакавіку 2014 года стаў іграком «Граніта» ўжо на трывалай аснове. Замацаваўся ў аснове мікашэвіцкага клуба і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2015 года пакінуў «Граніт» па заканчэнні кантракта і адправіўся на прагляд у харвацкі клуб «Істра-1961». У выніку падпісаў кантракт з іншым харвацкім клубам «Хрвацкі Драгаволяц». Улетку 2015 года, аднак, пакінуў Харватыю, так і не дамовіўшыся аб пераходзе ў «Істру-1961».
Восенню 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», але ўжо ў студзені 2016 года пакінуў яго. У сакавіку 2016 знаходзіўся на праглядзе ў «Граніце», але падпісаннем кантракта ён не скончыўся. У выніку, у красавіку папоўніў склад мінскага «Тарпеда». У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У лютым 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак у выніку падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Ёнава». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком сталічных «Крумкачоў». У складзе «Крумкачоў» стаў асноўным левым абаронцам, аднак у кастрычніку 2017 года выбыў з-за траўмы. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2018, калі яна не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявілася ў Другую лігу. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, з чэрвеня па жнівень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У лютым 2020 года пакінуў сталічны клуб.
У сакавіку 2020 года папоўніў склад пінскай «Хвалі», дзе гуляў да лета. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», гуляў там да жніўня, пасля чаго завяршыў кар’еру і пераехаў у Грузію, а пазней у Польшчу.
Міжнародная кар’ера У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2009, 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хрвацкі Драгаволяц Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша