Мухарэм Байрамі (; нар. 29 лістапада 1985, Скоп’е, СФРЮ) — паўночнамакедонскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Македонія Гёрчэ Петраў» са Скоп’я.
Клубная кар’ера Выступаў у Македоніі, а ў 2006—2008 гадах гуляў у Літве. У 2009 годзе вярнуўся ў Македонію, трапіўшы ў клуб «Рэнова». У 2010 годзе ў яго складзе стаў чэмпіёнам Македоніі. У 2012 годзе «Рэнова» гуляла ў Лізе Еўропы супраць «Гомеля», і Байрамі забіў гол у адказным матчы ў Гомелі.
У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»Полузащитник «Реновы» Байрами переходит в «Гомель» . Разглядаўся як адзін з патэнцыяльных ігракоў асновы, але з-за траўмы прапусціў пачатак сезона. У выніку з’явіўся ў асноўным складзе «Гомеля» толькі аднойчы (28 красавіка 2013 года выйшаў на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама»). У чэрвені 2013 года спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам"Гомель" расторг контракты с Байрами и Мена, а ў жніўні стаў іграком македонскай «Шкендыі»Мухарем Байрами подписал контракт с македонской "Шкендией".
З 2014 года стаў выступаць за клуб «Шкупі», разам з якім выйграў Другую лігу Македоніі ў сезоне 2014/15. У далейшым быў адным з лідараў каманды.
Трэнерская кар’ера У сакавіку 2020 года стаў гуляючым трэнерам «Шкупі», а летам завяршыў кар’еру футбаліста і сканцэнтраваўся на трэнерскай працы. У верасні 2020 года пакінуў клуб.
У кастрычніку 2021 года ўзначаліў клуб «Македонія Гёрчэ Петраў».
Дасягненні Чэмпіён Македоніі: 2009/10 Бронзавы прызёр чэмпіянату Македоніі (2): 2008/09, 2010/11 Пераможца Кубка Македоніі: 2012 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Македоніі: 2014/15
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Ігракі ФК Слога Югамагнат Катэгорыя:Ігракі ФК Влазрымі Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Шылуце Катэгорыя:Ігракі ФК Рэнова Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шкендыя Катэгорыя:Ігракі ФК Шкупі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Трэнеры ФК Шкупі Катэгорыя:Трэнеры ФК Македонія Гёрчэ Петраў