Улдыс Бэрзыньш (нар. ) — латышскі паэт, перакладчык, лінгвіст.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1971). Вывучаў мовы і майстэрства перакладу, а таксама пытанні інтэрпрэтацыі кананічных рэлігійных тэкстаў.
Творчасць Аўтар 11 кніг вершаў. Перакладае на латышскую мову паэзію ХХ ст. з турэцкай, азербайджанскай, польскай, рускай і іншых моў. Пераклаў кнігі Старога Запавету (Кніга Іова, Кніга Эклезіяста, Псалтыр), Каран, часткі старажытнаісландскай «Старэйшай Эды», «Гулістан» Саадзі, агузскі эпас «Кніга майго дзеда Каркуда».
Прызнанне Ганаровы акадэмік Латвійскай АН Кавалер ордэна Трох зорак Прыз Спідолы Прыз Аляксандра Чакса Прыз Балтыйскай Асамблеі і іншае.
Беларускія пераклады Бэрзыньш У. Салаўі крычаць, я па-латышску… : паэзія / Перакл. А. Гуцаў, А. Разанаў. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 123 с. ISBN 978-985-7057-39-9 (кніга выбранай паэзіі).
Літаратура Берзиньш У. Падежи и песни: стихи // «Дружба Народов» 2012, № 4.
Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Перакладчыкі Карана Катэгорыя:Перакладчыкі з азербайджанскай мовы