Варша́ўская канфедэра́цыя — канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, створаная 16 лютага 1704 года пры падтрымцы Швецыі супернікамі Аўгуста II Моцнага і яго прамаскоўскай палітыкі пад час Вялікай Паўночнай вайныЕнциклопедія історії України // Нарвський мирний договір (1704).
Канфедэрацыя паўстала з ранейшай . Канфедэраты пазбавілі ўлады Аўгуста II і абвясцілі бескаралеўе. 12 ліпеня 1704 года ў Варшаве без выбараў каралём быў абвешчаны шведскі кандыдат — пазнаньскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Антышведскі лагер у супрацвагу 20 мая ўтварыў Сандамірскую канфедэрацыю.
Аўгуст II з прыхільнікамі звярнуліся па дапамогу да Масковіі і 30 жніўня падпісалі Нараўскі дагавор, паводле якога Рэч Паспалітая ўступала ў вайну са Швецыяй на баку Масковіі, а маскоўскія войскі атрымалі права дзейнічаць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай супраць шведаў і іхніх саюзнікаў. Ваеннае процістаянне варшаўскіх і сандомірскіх канфедэратаў працягвалася да восені 1706 года і атрымала назву грамадзянскай вайны.
Гл. таксама Бітва пад Калішам Альтранштэцкі мір
Крыніцы
Спасылкі Konfederacya Generalna Stanów Koronnych y W. X. Litt: na Ziezdzie Walnym, pod Sandomirzem postanowiona
Катэгорыя:1704 год у Еўропе Катэгорыя:Падзеі 16 лютага Катэгорыя:Гісторыя Варшавы Катэгорыя:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай