Пінхус Крэмень (; , , каля Ліды, Расійская імперыя — , Серэ, дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, бацька — рамеснік. У 1909—1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.
У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.
У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў Серэ, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).
Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Дзевяць яго жывапісных твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуКремень Пинхус .
Літаратура George W. Kremegne. Paris: Triangle, 1930 Diehl G. Kremegne ou l’expressionnisme sublimé. Paris: Navarin editeur, 1990 Kremegne. Chartres: Musée des Beaux-Arts de Chartres, 1996
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі