Сабор Святога Паўла — англіканскі пракафедральны сабор у Валеце, сталіцы Мальты, выкананы ў неакласічным стылі. Ініцыятарам яго будаўніцтва з'яўляецца англійская каралева Адэлаіда, якая падчас свайго візіту на востраў у XIX стагоддзі даведалася аб адсутнасці там англіканскага храма. Будаўніцтва было распачата 20 сакавіка 1839 года і завяршылася ў 1844.
Сабор знаходзіцца на плошчы Незалежнасці. Галоўны фасад, упрыгожаны карынфскімі калонамі, мае каля 60 м у вышыню. Сабор не з'яўляецца кафедральным, належачы да епархіі Гібралтара.
Гл. таксама Сабор Святога Іаана (Валета)
Катэгорыя:Саборы Мальты Катэгорыя:Англіканства Валета Катэгорыя:Валета