Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (—) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза т. т. Ковпаку С. А., Копенкину И. И., Сабурову А. Н., Фёдорову А. Ф., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 18 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1., 1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О награждении Героев Советского Союза Ковпака Сидора Артемьевича и Фёдорова Алексея Фёдоровича второй медалью „Золотая звезда“» от 4 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 13 января (№ 2 (262)). — С. 1). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.

Біяграфія Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года — 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр. У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага, з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.

Член прэзідыума , старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.

Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.

Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).

Узнагароды 6 ордэнаў Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Суворава 1 ступені ордэн Багдана Хмяльніцкага 1 ступені, ордэн Айчыннай вайны 1 ступені ордэн Айчыннай вайны 2 ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

Памяць Ганаровы грамадзянін Кіева. Ганаровы грамадзянін горада Ковель Валынскай вобласці. Бюст Героя ў Днепрапятроўску. Мемарыяльная дошка ў Кіеве на доме, у якім жыў А. Ф. Фёдараў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чарнігава Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Міністры Украіны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 6-га склікання