Бле́днае, Бля́да — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца (Заражанка), за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.
Назва На карце XVIII ст. гэтае возера пазначанае як Свіда, а суседняе з ім большае (цяпер Свіднае) як Бляда.
Бяссуфіксныя літоўскія гідронімы тыпу Blenda звязваюць з blandus "густы; пахмурны, цёмны", blęsti "цямнець"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 67..
Водаапісанне Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,56 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Плошча вадазбору 36,6 км². Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, усходні бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У Бледнае ўпадае ручай з возера Свідна, выцякае пратока ў раку Заражанка. Возера моцна зарастае.
Літаратура
Спасылкі Бледнае
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы