Фіні́фць (стар.-руск. финиптъ, химипетъ) — старажытнаруская назва эмалі, тэхніка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Фініфць вядома з часоў Кіеўскай Русі, пашырылася ў 17 ст. у Сальвычагодску і Растове.

Вырабы (царкоўнае начынне, ювелірныя вырабы і інш.) з металу пакрывалі белай эмаллю і рабілі эмалевую размалёўку з наступным абпальваннем пры тэмпературы 700—850 °C. Пераважалі раслінныя сюжэтныя матывы — узоры з фантастычных траў, кветак. Пазней з'явілася партрэтная мініяцюра і інш.

Гл. таксама Сожская скань Філігрань

Літаратура

Спасылкі

Финифть // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009.

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва