Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).

Больш за 800 (больш за 2000Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.

Апісанне Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.

Выкарыстанне Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну. Сок лістоў можа выклікаць раздражненне і алергічныя рэакцыіСергей Бесараб Про фикусы, их обжигающий млечный сок и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 21 кастрчніка 2021, 01:39.

Літаратура

Спасылкі Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет Моршихина С. С. Фикус // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Тутавыя