Мікалай Пятровіч Фё́дараў (—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, маёр. Герой Савецкага Саюза (1944)

М. П. Фёдараў нарадзіўся ў вёсцы Кайвакса (зараз у Ціхвінскім раёне Леніградскай вобласці). Скончыў сямігодку. У Чырвонай Арміі з 1933 года. У 1936 годзе скончыў 2-ю Ленінградскую артылерыйскую школу. З 1936 года камандзір артылерыйскага ўзвода, батарэі, памочнік начальніка штаба артылерыйскага палка ў Хабараўску. З 1940 года праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Удзельнічаў у абароне Масквы. Са снежня 1942 г. знаходзіўся ў распараджэнні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба РСЧА. З сакавіка 1943 г. маёр Фёдараў намеснік камандзіра разведвальна-дыверсійнага атрада «Дзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Удзельнічаў у падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнню гаўляйтэра В. Кубэ. Са студзеня 1944 г. М. П. Фёдараў камандзір партызанскага атрада, дзейнічаўшага ў раёне гарадоў Ковель, Уладзімір-Валынскі, Хелм.

Загінуў у баі з карнікамі 17 красавіка 1944 г. у раёне хутара Вайсковіцэ. Пахаваны ў горадзе Хелм.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза 2 ордэны Леніна, ордэн Чырвонай Зоркі.

Памяць Імем Героя названа школа ў горадзе Ціхвін. Мемарыяльныя дошкі ў вёсцы Кайвакса і на будынку школы ў Ціхвіне

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Николай Дубровский Операция «Возмездие» // Газета «РЭСПУБЛІКА», № 228 (5140). Субота, 27 лістапада 2010 г.

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя ў Люблінскім ваяводстве Катэгорыя:Маёры СССР