Альянс за Швецыю () — палітычная кааліцыя 4 цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх партый у Швецыі. Сфармаваўшы кааліцыю, цэнтрысты здолелі перамагчы на парламенцкіх выбарах 17 верасня 2006 года і ўвайшлі ў кааліцыйны ўрад. На выбарах 19 верасня 2010 года Альянс упершыню ў сваёй гісторыі атрымаў другую перамогу запар, хоць і не здолеў з-за поспеху праванацыяналістычнай партыі Шведскія дэмакраты атрымаць абсалютную большасць месцаў у Рыксдагу.

Члены альянсу Умераная кааліцыйная партыя — ліберальна-кансерватыўная Партыя Цэнтра — «зялёны лібералізм» Народная партыя — лібералы — «патрабавальны лібералізм» Хрысціянска-дэмакратычная партыя — ліберальны кансерватызм заснаваны на хрысціянскай этыцы

Выбары 17 верасня 2006 годаRiksdag election result 2006 Умераная кааліцыйная партыя — атрымала 97 месцаў (26,23% галасоў). Партыя Цэнтра — 29 месцаў (7,88%). Народная партыя — лібералы — 28 месцаў (7,54%). Хрысціянска-дэмакратычная партыя — 24 месцы (6,59%). Усяго Альянс атрымаў 178 месцаў з 349 месцаў у Рыксдагу (51% усіх месцаў у парламенце).

Выбары 19 верасня 2010 годаЮнас Фрэдэн. «Выбары ў Швецыі: драма без яснай развязкі» Умераная кааліцыйная партыя — атрымала 107 месцаў (30,0% галасоў). Народная партыя — лібералы — 24 месцы (7,1%). Партыя Цэнтра — 22 (6,6%). '''Хрысціянска-дэмакратычная партыя — 19 (5,6%). Усяго Альянс атрымаў 172 месцаў з 349 месцаў у Рыксдагу (49,28% усіх месцаў у парламенце).

Спасылкі Alliance for Sweden — official website Official website of the government of Sweden Fler i arbete - mer att dela på - the Alliance's joint manifesto Putting Sweden to work - a good deal for all - the budget for 2007

Катэгорыя:Палітычныя партыі Швецыі