Эстэрсу́нд ( ) — горад у цэнтральнай Швецыі, размешчаны на беразе пятага па велічыні возера ў Швецыі Стуршэн (), цэнтр аднайменнай камуны, а таксама правінцыі і лена Емтланд. Эстэрсунд — культурны і эканамічны цэнтр рэгіёна і традыцыйны цэнтр гандлю і камерцыі.
У горадзе размешчаны Цэнтральнашведскі ўніверсітэт, разлічаны прыблізна на 15000 студэнтаў у трох універсітэцкіх гарадках (2006/2007 гг).
З насельніцтвам у 58 914 чалавек (снежань 2008 года) Эстэрсунд займае 36 месца па колькасці насельніцтва ў ШвецыіPopulation in the country, counties and municipalities on 31/12/2008 and Population Change in 2008.
Агульныя звесткі Эстэрсунд знаходзіцца ў цэнтры Скандынавіі, у цэнтры Швецыі, у цэнтры лена Емтланд і ў цэнтры камуны Эстэрсунд. У сутнасці сваёй Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам ШвецыіFamiljen Medelsvensson — The average Swedish family Statistics Sweden«Östersund — Quality of life included» (PDF). Östersund Municipality. http://www.ostersund.se/download/18.12127904107dc154d7c80007355/%C3%96sdbroschyrENGELSKA.pdf . Retrieved 2008-02-29..
У рамках сумеснага праекта муніцыпальных улад і гарадскіх прадпрымальнікаў Эстэрсунд пазіцыянуецца як Vinterstaden — Зімовы горадVinterstaden официальный веб-сайт.
Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам зімовага спорту з сучаснымі размешчанымі непасрэдна ў горадзе стадыёнам для лыжных гонак і горналыжнай трасай. У Эстэрсундзе рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты і этапы кубка свету па розных зімовых відах спорту, такім як лыжныя гонкі, біятлон, хуткасны бег на каньках, спартыўнае арыентаванне на лыжах, гонкі на снегаходах і іншым.
Клімат
Вобласць вакол горада, званая Стуршэбюгдэн па імі возера Стуршэн, часта апісваецца як самы паўночны сельскагаспадарчы рэгіён у свеце ў кантынентальным клімацеNils Åsling (2004). «Ostlandets historia — från fäboddrift till Milkoland» (in Swedish) in Henrik Zipsane: Jämten 2005, p.74..
Гісторыя thumb|left|Карта Эстэрсунда (1922 год)
Эстэрсунд быў заснаваны ў 1786 годзе як гандлёвая манаполія лена Емтланд. Мэтай стварэння горада было жаданне цэнтральных улад прымусіць мясцовых фермераў пастаўляць тавары пасроднікам у Эстэрсунд, а не напроста гандляваць з суседзямі. Аднак, гэта ініцыятыва не сустрэла падтрымкі насельніцтва, і Эстэрсунд заставаўся маленькім горадам аж да канца XIX стагоддзяJacobsson, Hans (1992). «Östersunds tillkomst» (in Swedish) in Sten Rentzhog: Jämten 1993, p. 140—145, калі пабудова чыгункі дала штуршок да развіцця горада.
Культура thumb|200px|Гарадская Ратуша У Эстэрсундзе знаходзяцца музей «Ямтлі», дом-музей кампазітара Вільгельма Петэрсана-Бергера, а таксама заапарк.
Спорт Горад быў прэтэндэнтам на правядзенне зімовых алімпійскіх гульняў 1994, 1998, 2002 і 2014 гадоў, але дагэтуль ніводная заяўка не апынулася паспяховай. Аднак, напачатку XX стагоддзя ў Эстэрсундзе з-за адсутнасці снега ў Стакгольме некалькі разоў праходзілі Нардычныя Гульні, званыя папярэднікамі зімовых алімпійскіх гульняў«The Nordic Games: Precursor To The Olympic Winter Games» (PDF). LA84 Foundation. 2002. http://www.la84foundation.org/OlympicInformationCenter/OlympicReview/2002/OREXXVII43/OREXXVII43zu.pdf . Retrieved 2008-10-24..
У Эстэрсундзе ў 1989, 1993, 1995—1997, 2000, 2002, 2003—2007, 2009 гадах праводзіліся этапы Кубка свету па біятлоне. А ў 2008 і 2019 гадах — чэмпіянаты свету па гэтым відзе спортуhttp://rbu-biathlon.ru/about-biathlon/arena/oestersund.html.
У Эстэрсундзе ёсць свой футбольны клуб з аднайменнай назвай.
Гарады-пабрацімы Гірын, КНР Санак, Польшча Тронхейм, Нарвегія Одэнсэ, Данія Каяні, Фінляндыя
Катэгорыя:Гарады Швецыі