Пер Хілестром (, , Веддзё — ) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.

Біяграфія Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—1758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.

Творчасць У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.

Галерэя

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі

Пер Хілестром у Nordisk Familjebok Пер Хілестром

Катэгорыя:Мастакі Швецыі