Ру́ны — пісьменнасць старажытных германцаў. Ужывалася з I—II па XII стагоддзе на тэрыторыі сучасных Даніі, Швецыі і Нарвегіі, па X—XIII стагоддзе ў Ісландыі і Грэнландыі, а ў шведскай правінцыі Даларна аж да XIX стагоддзя.
Пасля прыняцця хрысціянства ў краінах Паўночнай Еўропы руны як пісьменнасць былі выцеснены лацініцай. Сам тэрмін «руны» мае сувязь са старажытнагерманскім коранем run («тайна»). Усяго вядома каля 5000 рунічных надпісаў, большая частка была знойдзена ў Швецыі. Акрамя таго, у сярэдневяковай Еўропе існавалі рунічныя календары.
Футарк і тэрміны Старажытнаскандынаўскае і англасаксонскае run, старажытнаісландскае runar і старажытнанямецкае runa звязаны з германскім коранем ru і гоцкім runa, якія азначаюць «тайна», а таксама старажытнанямецкім runen (суч. raunen), якія азначаюць «таямніча шаптаць». Такая назва, мабыць, абумоўлена тым, што старажытныя германцы прыпісвалі рунам нейкія містычныя ўласцівасці.
thumb|Футарк thumb|Рунічны надпіс на камені з Рока, усходні бок thumb|Рунічны надпіс на камені з Рока, заходні бок thumb|Надпіс на дзідзе з Ковеля (Заходняя Украіна). Узор ранняга рунічнага надпісу (IV ст.), напісанага бустрафедонам. Надпіс Tilarids значыць «мэтанакіраваны» thumb|Бок B рунічнага каменя з Даніі. Надпіс чытаецца як þusi : kubl : ub : biruti, што перакладаецца як «Чарадзеем будзе той чалавек, які разбурыць гэты помнік» Галоўнай адметнасцю рунічнага алфавіта з'яўляецца парадак літар, умоўна яго завуць футарк (fuþark) — па першых шасці літарах. Такі алфавітны парадак не сустракаўся больш ні ў адной пісьменнасці. Алфавіт падзяляўся на тры роды ( — этыр, — ат), па 8 рун у кожным. У першы этыр уваходзілі руны f, u, þ, a, r, k, g, w. У другі — h, n, i, j, é (ih-wh), p, R (z), s. У трэці этыр уваходзілі руны t, b, e, m, l, ŋ, d, o.
Кожная руна мела сваю назву. Першапачатковыя назвы рун не захаваліся, але вось іх меркаваныя назвы, адноўленыя з назваў рун у пазнейшых алфавітах:
Руна Назва Пераклад Транскрыпцыя1 этыр:14x30px|fFehu «скаціна, маёмасць»f, v14x30px|uUruz«зубр»u14x30px|th, þÞurisaz«шып, чорт»þ14x30px|aAnsuz«бог»a14x30px|rRaidu«шлях»r14x30px|kKauna«факел»k14x30px|gGebu«дарунак»g, γ14x30px|wWunju«радасць»w2 этыр:14x30px|hHagalaz«град»h14x30px|nNaudiz«патрэба»n14x30px|iIsaz«лёд»i14x30px|jJara«год, ураджай»j14x30px|ï, eiIwaz«ціс»é (ih-wh)14x30px|pPerþuЗначэнне не яснаp14x30px|RAlgiz«лось»-R (-z)14x30px|s ці 14x30px|sSowilu«Сонца»s3 этыр:14x30px|tTiwaz«Цюр»t14x30px|bBerkana«бяроза»b14x30px|eEhwaz«конь»e14x30px|mMannaz«чалавек»m14x30px|lLaguz«возера»l14x30px|ŋIŋwaz«Інгві»ŋ14x30px|dDagaz«дзень»d, ð16x30px|oOþila«спадчына»o
Кірунак пісьма — злева направа, але ў ранніх надпісах сустракаецца бустрафедон. Так, на дзідзе з Ковеля надпіс чытаецца справа налева, прычым самі руны таксама павернутыя ў адваротны бок, як паўночнаэтрускія літары і грэчаскія літары ў ранніх помніках старажытнагрэчаскай пісьменнасці. Словы падзяляліся з дапамогай кропкі, двукроп'я ці крыжа.
Сімвалы thumb|left|Сімвалы на рунічных камянях thumb|Сімвалы на брактэатах На рунічных камянях сустракаюцца розныя сімвалы: формы свастык, чатырохсегментныя сімвалы, трыкветры, трыскеліёны, пентаграмы, спіралі. Значна разнастайней былі сімвалы на брактэатах: на іх сустракаліся таксама арнаменты з трох і больш кропак, трохвугольнікі, кружкі, T-падобныя, S-падобныя, I-падобныя сімвалы, зігзагі.
Рунічныя помнікі thumb|Рунічны надпіс у Сафійскім саборы ў Канстанцінопалі Усяго знойдзены каля 5000 рунічных надпісаў, з іх 3000 — у Швецыі. Найбольш старажытныя помнікі рунічнага пісьма выяўлены ў Даніі, усяго там былі знойдзены каля 500 рунічных надпісаў. Каля 600 рунічных надпісаў знойдзены ў Нарвегіі, каля 140 — на Брытанскіх астравах, каля 60 — у Грэнландыі, каля 70 — у Ісландыі. Некалькі надпісаў былі знойдзены ў Расіі, Латвіі, Украіне, Германіі, Аўстрыі. Таксама рунічныя надпісы былі выяўлены ва Францыі, Грэцыі, Румыніі, Турцыі, Нідэрландах. Буйны збор рунічных камянёў знаходзіцца ў калекцыі ўніверсітэта Упсалы. У сучасным Стакгольме ў раёне Гамластан на рагу спуска Кэкбрынкен у цокаль жылога дома ўманціраваны старажытны камень з добра захаванай вяззю рунічных надпісаў.
Адным з найбольш ранніх рунічных надпісаў лічыцца надпіс на касцяным грэбні, захаваным у балоце на дацкім востраве Фюн. Надпіс перакладаецца як harja (імя ці эпітэт) і датуецца другой паловай II стагоддзя. Да нядаўняга часу лічылася, што рунічнае пісьмо з'явілася ў III стагоддзі, аднак апошнія знаходкі ўказваюць на тое, што руны выкарыстоўваліся яшчэ ў I стагоддзі н. э.
thumb|left|Брактэат з рунамі і сімвалам свастыкі Вялікая колькасць рунічных надпісаў высечана на камянях, таксама вядомыя брактэаты, якія ўяўляюць сабой круглыя залатыя пласцінкі, якія першапачаткова імітавалі рымскія медальёны. Вядомыя некалькі рунічных рукапісаў — «Codex Runicus», «Fasti Danici», «Cotton Domitian», «Codex Salisburgensis, 140». Вельмі цікавыя рунічныя надпісы ў Сафійскім саборы ў Канстанцінопалі, а таксама мармуровы леў з афінскага порта Пірэй, плячо якога пакрыта рунічнымі надпісамі. У 1687 годзе скульптура была прывезена ў Венецыю ў якасці трафея. У Кенсінгтоне ў штаце Мінесота (ЗША) у 1898 годзе быў знойдзены рунічны камень, аднак пытанне пра яго сапраўднасць застаецца адкрытым.
Рунічныя надпісы выразаліся ці высякаліся на метале, дрэве, камені — у старажытных германцаў мастацтва разьбы па дрэве знаходзілася на высокім узроўні. Рунічныя надпісы былі самага разнастайнага зместу: сустракаліся розныя магічныя надпісы і звароты да багоў, але з большага рунамі пісаліся мемарыяльныя надпісы. Яркім прыкладам таму можа паслужыць рунічны камень з Рока, які ўсхваляе караля Т'ёрдыка, што жыў у VI стагоддзі, аднак першыя радкі гэтага надпісу абвяшчаюць «Пра Вемуда кажуць гэтыя руны. Варын склаў іх у гонар загінулага сына», што можа казаць пра памінальнае значэнне каменя.
Некралогам служыць і іншы рунічны камень з Нарвегіі. Ён абвяшчае: «Энгль узвёў гэты камень у памяць пра свайго сына Торальда, які памёр у Вітахальме, паміж Устахальмам і Гардарам».
Іншыя рунічныя помнікі ўсхвалялі доблесць вікінгаў, якія вярнуліся з падарожжаў. Вось тыповы надпіс на камені з горада Эш пад Стакгольмам: «Руны высечаны па загадзе Рагнвальда. Ён быў у Грэцыі на чале войска». Рунічныя камяні, такія як камень з Хілерсье (Швецыя), расказваюць пра выключныя правы жанчын у германцаў — права жанчыны на ўладанне ўласнасцю. Рунамі высякаліся імёны ўладальнікаў зброі, мастакоў. Але вядомыя і рунічныя надпісы бытавога характару. Вялікую колькасць рунічных надпісаў уяўляюць брактэаты, таксама вядомы рунічныя календары.
Паходжанне рун Грэка-лацінская версія thumb|старонка з рунічнага рукапісу Codex Runicus thumb|left|Залатое кольца з П'етраасы thumb|left|Надпіс на наканечніку дзіды з Еўрэ Стабю Па праблеме паходжання рун маецца вялікая колькасць гіпотэз. Форма рун, падоўжаная і калючая, наштурхнула Ісака Тэйлара на думку, што руны паходзяць ад грэчаскага алфавіта, які ўжываўся ў VI ст. да н.э. на беразе Чорнага мора. Ролю стваральнікаў Тэйлар прыпісваў готам, якія ў тую эпоху нібы засялялі ўсходнюю частку Еўропы (сучаснай Расіі), хоць на самай справе готы мігравалі ў Паўночнае Прычарнамор'е на 900 гадоў пазней. Шэраг іншых вучоных бачыць продка рунічнай пісьменнасці ў грэчаскім скорапісе апошніх стагоддзяў да нашай эры.
Людвіг Франц Адальберт Вімер прапанаваў тэорыю пра паходжанне рун з лацінскага пісьма канца II ст. н. э. Лацінскай тэорыі прытрымваецца і Сігурд Агрэл, мяркуючы, што дата ўзнікнення рун — I стагоддзе. Па здагадцы Ота фон Фрызена руны былі вынайдзены готамі ў II—III стст. н. э. на аснове грэчаскага і лацінскага алфавітаў.
Брэдсдарф лічыў, што руны паходзяць ад гоцкай пісьменнасці. Гэта версія адхіляецца іншымі даследчыкамі, бо найбольш старажытныя рунічныя надпісы дакладна датуюцца не пазней чым III стагоддзем, тады як гоцкая пісьменнасць была вынайдзена толькі ў IV стагоддзі.
Паўночнаэтруская версія Найбольш папулярная тэорыя пра паходжанне рунічнага пісьма ад аднаго з паўночнаэтрускіх алфавітаў, якую прапанаваў у 1928 годзе рунолаг Карл Марстрандэр.
Гэту версію падтрымлівае большасць вучоных. Ёсць тэорыя пра змяшанае паходжанне рун з паўночнаэтрускага і агамічнага алфавітаў (яе прапанаваў Хамерстрэм), а таксама, па здагадцы Файста, акрамя гэтых дзвюх пісьменнасцей, на руны магла аказаць уплыў лацініца.
Семіцкая версія Лідыйскі алфавіт мае шэраг літар ідэнтычных рунам (па графіцы, але не па фанетыцы). Гэты алфавіт, відаць, узнік ад фінікійскага алфавіта паралельна з грэчаскім. Гэта пісьменнасць вымірае ў III ст. да н.э., і прыкладна ў гэты ж час руны з'яўляюцца ў Еўропе, увабраўшы і шэраг літар лацініцы. Некаторыя руны маюць дакладныя аналагі ў іншых семіцкіх алфавітах, напрыклад у паўднёвааравійскім пісьме руны: Gebo, Berkana, Ing (у скандынаўскім варыянце).
У 1930—1940-х гадах у Германіі распрацоўвалася тэорыя Urrunen, паводле якой руны паходзілі ад нейкіх прарун, ад якіх пайшлі ў тым ліку паўночнасеміцкі алфавіт, а такім чынам, і ўсе алфавітныя пісьменнасці свету. Гэта тэорыя распрацоўвалася выключна з мэтай «германізацыі» алфавіта і не заслугоўвае даверу. Дагэтуль дакладна невядома, з якой мэтай ствараліся руны: ці былі гэта знакі для варажбы, або ж руны першапачаткова задумваліся як пісьменнасць.
Нетрадыцыйныя версіі Сігурд Агрэл, шведскі прафесар Лундскага ўніверсітэта, у 1932 годзе прапанаваў эзатэрычную тэорыю, паводле якой руна f была апошняй, а не першай у рунічным алфавіце. Ён лічыў, што, расставіўшы руны менавіта ў такім парадку, можна было зразумець нейкі тайны сэнс рунічнага шыфра. Гэта тэорыя не была прынята ў навуковым свеце, але ў яе знайшоўся шэраг паслядоўнікаў, такіх як Томас Карлсан. Ён апублікаваў першыя манаграфіі па тэорыі ўтарка пасля прац Агрэла. Іншым вядомым паслядоўнікам тэорыі ўтарка з'яўляецца акультыст Кенет Медаўз.
Міфалагічная версія Паводле скандынаўскай міфалогіі руны адкрыліся Одзіну, калі ён, працяўшы сябе дзідай, дзевяць дзён і начэй правісеў на Сусветным дрэве без ежы і пітва. Пасля чаго, прагнаўшы смагу свяшчэнным (шаманскім) мёдам ад яго дзеда Бёльтарна, ён пачуў руны і напісаў першыя з іх дзідай на Дрэве ўласнай крывёй.
Развіццё пісьма Раннія, агульнагерманскія, ці праскандынаўскія руны thumb|Гоцкія руны thumb|left|upright|Англасаксонскія руны паводле рукапісу «Cotton Domitian» thumb|«скрамасакс» з англасаксонскім рунічным алфавітам thumb|«Маркаманічныя руны» Існавала некалькі розных тыпаў рун, найбольш раннім з'яўляецца праскандынаўскі варыянт, які выкарыстоўваўся ў агульнагерманскай мове–кайнэ. Ён ужываўся ў перыяд з I па VIII стагоддзе н.э. (у гісторыі германскіх народаў гэта рымскі жалезны век і германскі жалезны век), і яго часам завуць старэйшым футаркам, ці старэйшымі рунамі. Старэйшых рун усяго 24, яны сустракаюцца на зброі, упрыгожваннях і памятных камянях-стэлах. Менавіта старэйшыя руны ўжываліся пазней (да XIII ст.) у магічных і сакральных мэтах. Малодшыя руны (IX—XIII стст.) выкарыстоўваліся для стварэння мемарыяльных надпісаў і не мелі сакральнага значэння. Усяго вядома каля 150 прадметаў (дэталі ўзбраення, амулеты, надмагільныя камяні) з раннімі рунічнымі надпісамі III—VIII стагоддзяў. Большасць надпісаў складаецца з адзінага слова, звычайна імя, што ў дадатак да магічнага выкарыстання рун прыводзіць да немагчымасці паўнацэнна прачытаць каля трэці надпісаў. Мова самых старажытных рунічных надпісаў больш архаічная чым гоцкая, самая ранняя з германскіх моў, зафіксаваных у іншых пісьмовых помніках.
Гоцкія руны Таксама вылучаюць гоцкія руны, якія з'яўляюцца ранняй разнавіднасцю агульнагерманскіх. Яны выкарыстоўваліся ва Усходняй Еўропе ў I—IV стст. н.э. Звычайна да гоцкіх рунічных надпісаў адносяць надпіс на наканечніку дзіды з Ковеля (Украіна), на залатым пярсцёнку з П'етраасы (Румынія), а таксама надпіс на наканечніку дзіды з Эўрэ Стабю (Нарвегія). Надпіс абвяшчае: raunijaz, гэта значыць «які выпрабоўвае». Яго лічаць самым раннім рунічным надпісам.
Англасаксонскія руны