«Avenged Sevenfold» (часам скарочана A7X) — амерыканскі метал-гурт з Хантынгтан-Біч, утвораны ў 1999 годзе.

Удзельнікамі гурта з’яўляюцца вакаліст М. Шэдаўс, рытм-гітарыст і бэк-вакаліст Закі Вэнджэнс, гітарыст і бэк-вакаліст Сіністэр Гейтс, бас-гітарыст Джоні Крайст і барабаншчык Brooks Wackerman.

На сённяшні дзень, Avenged Sevenfold выпусцілі сем студыйных альбомаў, адзін канцэртны альбом, зборнік, DVD і дваццаць пяць сінглаў. Сам гурт атрымаў шмат добрых водгукаў і быў абвешчаны адным з лідараў і ключавых гуртоў новай хвалі амерыканскага хэві-металу і заняў другое месца ў дзясятцы «Ultimate Guitar’s» «Top Ten Bands of the Decade».

Гісторыя 320px|left|thumb|Канцэрт у Нарвегіі (2011). Злева направа: Закі Вэнджэнс і Сіністэр Гейтс. Творчая біяграфія гурта пачалася ў 1999 годзе. Гурт складаўся з чатырох чалавек: M. Shadows, Zacky Vengeance, The Reverend і Matt Wendt (экс-басіст). Гурт выпусціў дэма з трыма песнямі: «Forgotten Faces», «The Art of Subconscious Illusion» і «Thick and Thin». гурта не хапала сола-гітарыста (Zacky быў толькі рытм-гітарыстам), тады The Rev паклікаў у гурт Synyster Gates.

Альбом «Waking the Fallen» быў выдадзены кампаніяй «Hopeless Records» (як і «Sounding the Seventh Trumpet»). Альбом адзначылі добрымі водгукамі ў часопісе «Rolling Stone». Адразу пасля рэлізу A7X падпісалі кантракт з лэйблам «Warner Bros. Records».

Наступны рэліз — альбом «City of Evil» — стаў своеасаблівым пераходам гурта ад аднаго стылю да другога. Вакаліст A7X M. Shadows амаль цалкам адмовіўся ад так званага «скрыму» на карысць спеваў. Гітарныя партыі сталі гучаць нашмат больш жорсткім і тэхнічнымі, у класічным метал-стылі. Альбом атрымаў статус «залатога» у студзені 2006 і быў прадстаўлены на 63 месцы ў часопісе «Guitar World» у намінацыі «Топ-100 найвялікшых гітарных альбомаў».

200px|right|thumb|Канцэрт у Нарвегіі (2011). М. Шэдаўс.

6 чэрвеня 2006 года гурт выступіў на разагрэве ў знакамітай «Metallica». Потым было праведзена турнэ разам з імі.

17 ліпеня 2007 года выпушчаны DVD «All Excess», які ўключае 156 хвілін апавядання пра членаў гурта як на сцэне, так і па-за ёй, — а таксама 4 канцэртных відэа і 4 кліпа.

Аднайменны альбом гурта — «Avenged Sevenfold» — выдадзены 19 кастрычніка 2007. Дэбютаваўшы адразу на чацвёртай пазіцыі «Billboard 200», альбом адразу разышоўся тыражом у 94 000 копій, і быў апошнім альбомам, запісаным ў «залатым складзе».

16 верасня 2008 выпушчаны канцэртны DVD гурта — «Live in the LBC & Diamonds in the Rough». Альбом складаецца з двух частак: CD-альбома і DVD-выступу.

28 снежня 2009 каля 13:00 гадзін дня па просьбе сваякоў выклікалі пажарнікаў у дом Джэймса Саллівана (The Rev). Ён быў знойдзены мёртвым ва ўласным доме. Паліцыя адмовіла версію забойства: прычынай смерці стала выпадковая перадазіроўка лекаў і алкаголю.

18 лютага 2010 года ўдзельнікі гурта паведамілі, што запіс новага альбома адбудзецца разам з барабаншчыкам гурта «Dream Theater» Mike Portnoy, што пазней пацвердзіў і сам Майк.

27 ліпеня выйшаў альбом «Nightmare» і трапіў на пазіцыю № 1 у «Billboard 200».

З канца 2010 Mike Portnoy пакінуў гурт.

Летам 2013 года быў запісаны шосты альбом гурта — «Hail to the King». У сеціве ён з’явіўся 20 жніўня, за сем дзён да афіцыйнага выхаду ў ЗША. 16 ліпеня 2014 альбом атрымаў статус «залатога». На песні «Hail to the King», «Shepherd of Fire» і «This Means War» былі зняты кліпы.

У ліпені 2015 гурт пакінуў барабаншчык Эрын Элахай. 4 лістапада стала вядома імя новага барабаншчыка. Ім стаў Брукс Вакерман.

Склад гурта +M. ShadowsZacky VengeanceSynyster GatesJohnny ChristBrooks Wackerman

Асноўны склад M. Shadows — вакал (1999 — па гэты час) Zacky Vengeance — рытм-гітара, бэк-вакал (1999 — па гэты час) Synyster Gates — сола-гітара, бэк-вакал (2000 — па гэты час) Johnny Christ — бас, бэк-вакал (2003 — па гэты час) Brooks Wackerman — ударныя (2015 — па гэты час)

Былыя ўдзельнікі The Rev † — ударныя, вакал (1999—2009) Arin Ilejay — ударныя (2011—2015) Matt Wendt — бас (1999—2000) Justin Sane — бас (2000—2002) Dameon Ash — бас (2002—2003)

Сесійныя музыканты Mike Portnoy — ударныя (2010)

Стужка часу Стужка часу

Узнагароды ГодАб’ект намінаванняНамінацыяВынік2006Гурт Avenged SevenfoldMTV Music Awards: Best New ArtistГурт Avenged SevenfoldGolden God Awards: Best International BandSynyster Gates у City of EvilTotal Guitar: Guitarist of the YearSynyster Gates у City of EvilDimebag Darrell "Young Shredder" AwardГурт Avenged SevenfoldKerrang! Awards: Best Band on the Planet2008Гурт Avenged SevenfoldKerrang! Awards: Best International BandГурт Avenged SevenfoldKerrang! Awards: Best Live BandАльбом Avenged SevenfoldKerrang! Awards: Album of the Year2010The Rev у NightmareGolden God Awards: Best Drummer2011Mike Portnoy у NightmareGolden God Awards: Best DrummerSynyster Gates і Zacky Vengeance у NightmareGolden God Awards: Best GuitaristsM. Shadows у NightmareGolden God Awards: Best VocalistNightmareGolden God Awards: Album of the YearГурт Avenged SevenfoldGolden God Awards: Best Live Band2012Гурт Avenged SevenfoldGolden God Awards: Best Live BandПрыхільнікі Avenged SevenfoldGolden God Awards: Most Dedicated Fans2013Carry OnGolden God Awards: Song of the Year2014Прыхільнікі Avenged SevenfoldGolden God Awards: Most Dedicated FansАльбом Hail to the KingGolden God Awards: Album of the YearM. Shadows у Hail to the KingGolden God Awards: Best VocalistSynyster Gates і Zacky Vengeance ў Hail to the KingGolden God Awards: Best GuitaristsArin Ilejay ў Hail to the KingGolden God Awards: Best DrummerJohnny Christ у Hail to the KingGolden God Awards: Best BassistСінгл Hail to the KingGolden God Awards: Song of the Year

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Sounding the Seventh Trumpet (2001) Waking the Fallen (2003) City of Evil (2005) Avenged Sevenfold (2007) Nightmare (2010) Hail to the King (2013) The Stage (2016) Life Is but a Dream... (2023)

Міні-альбомы

Warmness on the Soul (2001) Black Reign (2018) STATICA (2026)

Перавыданні

Sounding the Seventh Trumpet (2002) Waking the Fallen: Resurrected (2014) Diamonds in the Rough (2020)

Зборнікі

Diamonds in the Rough (2008)

DVD

All Excess (2007) Live in the LBC & Diamonds in the Rough (2008)

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта Афіцыйная старонка гурта на Facebook Афіцыйная старонка гурта ў Twitter Афіцыйная старонка гурта на Myspace

Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Хард-рок-гурты

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе