Джуліа Кловіа (; , мянушка Мачэда (Macedo); 1498, непадалёк ад Црыквеніцы — 5 студзеня 1578, Рым) — італьянскі жывапісец-мініяцюрыст.

Біяграфія Вучыўся ў адным з манастыроў на сваёй радзіме ў Харватыі, пазней — у Італіі пад кіраўніцтвам Джуліа Рамана.

Кловіа быў некаторы час прыдворным жывапісцам венгерскага караля ў Афене, пасля чаго, пастрыгшыся ў манахі, жыў у Мантуі і Рыме, дзе наступіў росквіт яго таленту дзякуючы вывучэнню творчасці Мікеланджэла. Уславіўся цудоўнымі мініяцюрамі, якімі, па замове валадарных і шляхетных асоб і багатых манастыроў, упрыгожваў малітоўнікі, набажэнскія кнігі і іншыя рукапісы.

Творчасць Яго галоўныя творы — мініяцюры раскошнага канону Багародзіцы, створанага для кардынала Фарнезэ («Часаслоў Фарнезэ»), «Распяцце з прадстаячай Марыяй Магдалінай» (у галерэі Піці ў Фларэнцыі), «Богамаці, якая аплаквае Збавіцеля, знятага з крыжа» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Сцэны з жыцця імператара Карла V» (у Брытанскім музеі ў Лондане), ілюстрацыі да «Боскай Камедыі» Дантэ (у ватыканскай бібліятэцы ў Рыме) і інш. right|thumb|180px|left|Пакліканне Іаана. Пергамент. Каля 1532. Бібліятэка манчэстэрскага ўніверсітэта

Літаратура Bradley J. W. The life and works of Giorgio Giulio Clovio; miniaturist, 1495—1578. With notices of his contemporaries and the art of book decoration in the sixteenth century. Amsterdam: G.W. Hissink & Co., 1971 Cionini Visani M., Gamulin G. Clovio, miniaturist of the Renaissance. London: Alpine Fine Arts Collection, 1993 Bošnjak L. Dvorski minijaturist Juraj Julije Klovic: u povodu 500. obljetnice rođenja majstora. Zagreb: Muzejsko-galerijski centar, 1998.

Спасылкі

Артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі (англ.)

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі-мініяцюрысты