Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — служба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Задачы суправаджэнне грузаў пры транспартаванні ахова маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб ахова дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў забеспячэнне бяспекі фізічных асоб сертыфікацыя ахоўнага абсталявання і падрыхтоўка дакументацыі для выдачы ліцэнзіяў на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці

Гісторыя Служба аховы пры МУС была створана ў 1952 годзе на базе аддзела прамысловай міліцыі і ў адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным 30 лістапада 1920 года.

Да 1991 года служба аховы звалася ўпраўленнем пазаведамаснай аховы пры МУС.

Савет Міністраў БССР Пастановай ад 24 ліпеня 1991 года № 286 падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў БССР аб арганізацыі дзейнасці аб'яднання «Ахова» пры міністэрстве.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268 на базе аб'яднання «Ахова» створаны Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў.

Склад міліцэйскія, ваенізаваныя, вартаўнічыя падраздзяленні; інжынерна-тэхнічны і абслуговы персанал; Мінскае гарадское ўпраўленне; 6 абласных упраўленняў; упраўленне па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў; навучальны цэнтр; цэнтры па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі, баявой падрыхтоўцы.

Начальнікі маёр міліцыі Гаўрыіл Дзмітрыевіч Малыгін (1954—1956). падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Афанасьевіч Строкін (1956—1958). падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Мікалаевіч Вінаградаў (1958—1963). палкоўнік міліцыі Мікалай Аляксеевіч Стулаў (1964—1970). палкоўнік міліцыі Уладзімір Васільевіч Нелюбін (1971—1984). палкоўнік міліцыі Анатоль Фаміч Шэрмалотаў (1985—1988). генерал-маёр міліцыі Юрый Васільевіч Тарабрын (1988—1994). генерал-маёр міліцыі Аляксандр Сямёнавіч Шчурко (1994—2001). палкоўнік міліцыі Адам Вікенцьевіч Азарэвіч (2001—2004). палкоўнік міліцыі Віктар Валянцінавіч Жыбуртовіч (2004—2005). палкоўнік міліцыі Сяргей Аляксандравіч Буйноўскі (2005—2012). палкоўнік міліцыі Вадзім Іванавіч Сіняўскі (2012—2014). генерал-маёр міліцыі Сяргей Мікалаевіч Хаменка (2014—2019). палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў (з 2019).

Спасылкі Афіцыйны сайт Дэпартамента аховы МУС РБ Дэпартамент аховы на сайце МУС РБ Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС РБ Першамайскі /г. Мінска/ аддзел Дэпартамента аховы МУС РБ

Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ахоўная дзейнасць Аховы