«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай«Adele confirms Skyfall Bond theme song» BBC Newsbeat, retrieved 1 October 2012. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі «XL Recordings і Columbia Records». Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за найлепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.
Гісторыя Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол».
Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка.
Кампазіцыя Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы.
Спасылкі
Катэгорыя:Песні Адэлі Катэгорыя:Джэймс Бонд Катэгорыя:Сінглы Columbia Records Катэгорыя:Сінглы XL Recordings