«Ace of Base» (вымаўляецца «эйс ов бэйс») — шведскі поп-гурт, складаўся з Ёнаса Бергрэна (аўтар тэкстаў песень і музыкі, гітара, сінтэзатар, вакал), Ульфа Экберга (аўтар тэкстаў песень і музыкі, сінтэзатар, рэчытатыў), Лін Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал) і Джэні Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал).
Альбом гурта «Happy Nation / The Sign» з’яўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі. У ЗША пласцінка атрымала званне плацінавай дзевяць разоў. Гэта быў першы ў свеце дэбютны альбом, 3 песні з якога («All That She Wants», «The Sign», «Don’t Turn Around») дасягалі першага месца ў чартах «Billboard Mainstream Top 40».
У 2007 годзе гурт пакінула адна з цэнтральных салістак Лін Берггрэн. У 2009 годзе калектыў пакінула салістка Джэні Берггрэн. Астатнія ўдзельнікі — Ёнас Берггрэн і Ульф Экберг ў 2010 годзе стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву «Ace.of.Base.» Восенню 2010 года новым калектывам быў выпушчаны першы альбом «The Golden Ratio».
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Happy Nation / The Sign (1992/1993) The Bridge (1995) Flowers / Cruel Summer (1998) Da Capo (2002) The Golden Ratio (2010)
Катэгорыя:Поп-гурты Швецыі Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Музычныя калектывы Швецыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы ў жанры еўрадэнс Катэгорыя:Музычныя калектывы 1990-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Швецыі