thumb|250px|Фюрар аглядае СА ў 1935 годзе. У машыне з Гітлерам: Блутфанэ, Якаб Грымінгер стаіць поруч.
«Ноч доўгіх нажоў» (), аперацыя «Калібры», «путч Рома» () — умоўная назва чыстак, зладжаных у нацысцкай Германіі з 30 чэрвеня да 2 ліпеня 1934 р. Асноўная частка забітых належала да SA (), парамілітарнай арганізацыі НСДАП.
Гітлер бачыў у незалежнасці арганізацыі і схільнасці яе членаў да вулічнага гвалту пагрозу асабістай уладзе. Ён таксама прагнуў супакоіць камандаванне рэйхсвера, якое пабойвалася амбіцый кіраўніка SA Эрнста Рома падпарадкаваць і паглынуць Рэйхсвер у яго арганізацыю. Таксама Гітлер скарыстаўся чысткамі, каб пазбавіцца праціўнікаў свайго рэжыму, асабліва прыхільнікаў віцэ-канцлера Франца фон Папена, і паквітацца са старымі ворагамі.
За час правядзення аперацыі было забіта 85 чалавек, аднак выніковая колькасць загінулых можа дасягаць сотняўEvans (2005), p. 39. «At least eighty-five people are known to have been summarily killed without any formal legal proceedings being taken against them. Göring alone had over a thousand people arrested.»Kershaw, Hitler, (1999), p. 517. «The names of eighty-five victims [exist], only fifty of them SA men. Some estimates, however, put the total number killed at between 150 and 200.», больш за тысячу былі арыштаваныя. Большасць забойстваў здзейснілі СС () і гестапа (). Чыстка ўзмацніла і кансалідавала падтрымку Гітлера ў Рэйхсверы. Яна таксама забяспечыла юрыдычныя ўмовы для нацысцкага рэжыму, паколькі суды, у жаданні дагадзіць і паказаць сваю лаяльнасць да рэжыму, скасавалі перашкоды пазасудоваму пераследу.
Пад час планавання аперацыя мела назву «Калібры» (), як і кодавае слова, якое мела стаць сігналам пачатку дзеянняў карным атрадаўKershaw, Hitler, (1999), p. 515.. Гэтая назва была абрана выпадкова. Назва «ноч доўгіх нажоў» існавала ў нямецкай мове задоўга да аперацыі, так называлі акты помсты. У Германіі дагэтуль карыстаюцца назваю «Путч Рома» (), якою скарыстаўся нацысцкі рэжым дзеля апраўдання неабходнасці забойстваў з мэтай нібыта супрацьстаяння путчу. Каб падкрэсліць хібнасць гэтай аргументацыі, путч называюць «так званым».
Літаратура Evans, Richard J. The Coming of the Third Reich. New York: Penguin Group, 2004. ISBN 0-14-303469-3. Maracin, Paul The Night of the Long Knives: 48 Hours that Changed the History of the World, New York: The Lyons Press, 2004. ISBN 1-59921-070-3. Mau, Herman. «The 'Second Revolution'—June 30, 1934». In Republic to Reich: The Making of the Nazi Revolution, edited by Hajo Holborn. New York: Pantheon Books, 1972. ISBN 0-394-47122-9. Tolstoy, Nikolai. Night of the Long Knives. New York: Balantine Books, 1972. ISBN 0-345-02787-6.
Спасылкі The History Place — Triumph of Hitler — Night of the Long Knives German Culture — The Third Reich — Consolidation of Power The German Embassy in the United States — The Era of National Socialism The Holocaust Museum — The Third Reich
Катэгорыя:СА Катэгорыя:Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя 1934 30 Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Ночы з асабістым імем