Бі́ргер Ма́гнусан (, ;; першае дзесяцігоддзе XIII стагоддзя — ), вядомы як ярл Біргер () — шведскі дзяржаўны дзеяч, ярл Швецыі з 1248 года і фактычны кіраўнік краіны пры каралі Вальдэмары I.

Біяграфія Паходзіў з роду Фолькунгаў. У сярэдзіне 1230-х гадоў ажаніўся з Інгеборг Эрыксдоцір, сястрой караля Эрыка XI. Ужо ў сакавіку 1248 года займаў пасаду ярла і стаў галоўнай палітычнай фігурай у каралеўстве. Пасля смерці Эрыка XI ў 1250 годзе яго старэйшы сын Вальдэмар быў абраны каралём, а Біргер заставаўся фактычным кіраўніком Швецыі да канца жыцця.Engström, Sten. Birger Magnusson // Svenskt biografiskt lexikon. — Т. 4. — 1924. — С. 418.

Каля 1249 года Біргер узначаліў паход у Фінляндыю супраць . Пасля іх паражэння для замацавання шведскай улады ў Тавастландзе была заснавана . Сцвярджэнне, што Біргер узначальваў шведскі паход на Няву ў 1240 годзе, з'яўляецца спрэчным.

Біргер традыцыйна лічыцца заснавальнікам Стакгольма ў 1252 годзе. Пры ім было ўмацавана і перабудавана паводле паўночнанямецкага ўзору гандлёвае паселішча, якое ўжо існавала на гэтым месцы.

Біргер памёр 21 кастрычніка 1266 года. Пахаваны ў царкве Варнхемскага абацтва.

Заўвагі

Літаратура

Engström, Sten. Birger Magnusson // Svenskt biografiskt lexikon. — Т. 4. — 1924. — С. 418.

Катэгорыя:Фолькунгі Катэгорыя:Кіраўнікі Швецыі