Аднан Захіравіч (; нар. , , СФРЮ) — баснійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Нерэсгайм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Чэлік» з баснійскага горада Зеніца, дзе хутка замацаваўся ў аснове. У пачатку 2011 года перайшоў у клуб расійскай прэм’ер-лігі «Спартак-Нальчык». Застаўся ў клубе і пасля вылету з Прэм’ер-лігі ў 2012 годзе. У лютым 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»Захирович оформил отношения с минским «Динамо». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінчан і па завяршэнні арэнды пакінуў клуб. У ліпені 2013 года перайшоў у нямецкі «Бохум»«Бохум» выкупил у нальчикского «Спартака» контракт Аднана Захировича.
У 2015—2016 гадах гуляў у Ізраілі, пасля чаго вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Жэлезнічара». Сезон 2016/17 пачаў у складзе «Спліта», аднак узімку пакінуў клуб. У ліпені 2017 года перайшоў у «Младаст» Добай Какань, пакінуў гэты клуб па заканчэнні сезона 2017/18.
У лютым 2019 года далучыўся да клуба «Віртон» з трэцяга дывізіёна Бельгіі, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў іграком нямецкага аматарскага клуба «Нерэсгайм». У 2020—2023 выступаў за «Мілан» з Гайдэнгайма, пасля вярнуўся ў «Нерэсгайм».
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Босніі і Герцагавіны. У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлік Зеніца Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Нальчык Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум II Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Ака Катэгорыя:Ігракі ФК Жэлезнічар Сараева Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Добай Какань Катэгорыя:Ігракі ФК Віртон