Сюрстромінг () — шведскі нацыянальны прадукт, які ўяўляе сабой кансерваваны квашаны селядзец.
Гатаванне Селядзец ловяць у красавіку да нерасту. Галаву і вантробы выдаляюць, але ікру пакідаюць для смака. Апендыкс таксама пакідаюць, паколькі ў ім змяшчаюцца ферменты, істотна важныя для размякчэння. Селядзец на некалькі дзён кладуць у бочкі з з’едлівым тузлукам (канцэнтраваным саляным растворам), каб выдаліць кроў і тлушч. Затым рыбу перакладаюць у бочачкі з менш канцэнтраваным тузлукам, дзе яна размягчаецца і кісне яшчэ прыкладна два месяцы. У ліпені яе закрываюць у банкі і ставяць у халоднае месца. Якасць канчатковага прадукту вызначаецца канцэнтрацыяй тузлука і тэмпературай, пры якой захоўваюцца бочачкі. Рыба працягвае кіснуць нават пасля таго, як яе закрываюць у банкі.
Падчас працэсу закісання ўласныя ферменты прадукта і бактэрыі ўтвараюць прапіонавую кіслату, бутанавую кіслату і воцатную кіслату, а таксама серавадарод, што надае рыбе рэзкі непрыемны пах. p 236
Ужыванне thumb|right|200px|Бутэрброд са сюрстромінгам Шведы ядуць сюрстромінг з варанай бульбай, таматамі, сырой цыбуляй або з хлябцамі з маслам. Таксама сюрстромінг можа выкарыстоўвацца для прыгатавання бутэрбродаў. Найбольш распаўсюджаныя напоі, якія ўжываюцца з сюрстромінгам: піва, шнапс, малако або шведскі аналаг кваса. Некаторыя вытанчаныя гурманы заядаюць рыбу брусніцамі і запіваюць малаком.
Цікавыя факты 4 чэрвеня 2005 года першы ў свеце музей сюрстромінга быў адкрыты ў Шэпсмальме, што 30 км на поўнач ад Эрншэльдсвіка, горад у паўночнай часткі Высокага берага. У красавіку 2006 года некаторыя буйныя авіякампаніі, такія як Air France і British Airways, забаранілі правоз кансерваванага сюрстромінга, растлумачыўшы гэта патэнцыйнай «выбуханебяспечнасцю» банак. У выніку, у Стакгольмскім аэрапорце Арланда быў спынены продаж прадукта.
Літаратура Ringblom, Fredrik and Westerlund, Örjan (2009) En handbok surströmming Grenadine. ISBN 9789185329816.
Спасылкі
Партал: Surstromming.se Музей сюрстромінга ў Шэпсмальме (Швецыя)
Катэгорыя:Кансервы Катэгорыя:Рыбныя стравы Катэгорыя:Шведская кухня