Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказу Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненне ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, а таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову, і навуковы часопіс, які развівае мову.
Узнікненне Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3: У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільмаMark Okrand on Klingon.
Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб’яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзеGrune, Dick. Is Klingon an Ohlonean Language? — A Comparison of Mutsun and Klingon. У фанетыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка і іншыя гукі, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання.
Пісьменства Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайну іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбецкага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім вострых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна ў іх паслядоўна замяняліся літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.
Існаванне З 1992 годаAbout the Klingon Language Institute // Klingon Language Institute official web site. існуе Інстытут Клінгана, створаны для падтрымкі мовы, які выдаў некалькі падручнікаў па ёй. Ёсць таксама часопіс на клінганскай мове, які выходзіў раз у квартал у 1992–2004 гадах. У 2004 годзе была створана Вікіпедыя на клінганскай мовеm:History of the Klingon Wikipedia, але потым яна была перанесена на klingon.wikia.com.
Нашчадкі На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq.
Спасылкі Інстытут клінганскай мовы Gooogle на клінганскай мове Амерыканец тры гады размаўляў з сынам на мове персанажаў «Зорнага шляху»
Гл. таксама Перыядычныя выданні на штучных мовах
Катэгорыя:Апрыёрныя мовы Катэгорыя:Зорны шлях