Спакушэнне Я́нсана () — традыцыйная шведская запяканка з бульбы, цыбулі, марынаваных шпротаў, паніровачных сухароў і вяршкоў. Звычайна ставіцца на калядны шведскі стол, але ўжываецца і ў іншыя дні таксама. Страва таксама распаўсюджана ў Фінляндыі пад назвай Janssonin kiusaus.
Гісторыя Лічыцца,The website Välmatade historier , recipe and article on Janssons frestelse, discussing the name што назва паходзіць ад прозвішча опернага спевака Пеле Янсана (1844—1889), які славіўся гурманам. Паводле іншай версіі, прапанаванай Гунарам Стыгмаркам у газеце Gastronomisk kalender, назва была запазычана з фільма Janssons frestelse (1928) з удзелам папулярнага акцёра Эдвіна Адольфсана; назва для гэтай стравы было прыдумана маці Стыгмарка для таварыскай вячэры, адкуль яна распаўсюдзілася на іншыя хатнія гаспадаркі і ў рэшце рэшт трапіла ў кніжкі па кулінарыі.
Спасылкі Бульбяная запяканка Спакушэнне Янсана
Катэгорыя:Стравы з бульбы Катэгорыя:Шведская кухня Катэгорыя:Фінская кухня