Апукова — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёсак Халамер’е і Мішуціна.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Плошча вадазбору 4,25 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 25 м, на ўсходзе да 10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Дно возера пясчана-глеістае. У паўднёвай частцы возера 2 плёсы. На возеры востраў плошчай 0,7 га.
У возера ўпадаюць 2 ручаіОбщая характеристика озёр Витебской области //Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Выцякае ручай у раку Обаль.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі