Гру́нвальдская бі́тва, або Бі́тва пад Гру́нвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.) і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча).
Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Загінулі 18 тысяч нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тысяч былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі ўзятыя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.
Палітычнае значэнне бітвы было вельмі важным у гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.
Назва Бітва адбывалася на землях манаскай дзяржавы Тэўтонскага ордэна ў даліне паміж трыма вёскамі: Грунфельдэ (, Грунвальд) на захадзе, Таненберг (, цяпер Стэмбарк) на паўночным усходзе і Людвігсдорф (, цяпер Ладвігова) на поўдні. Ягайла ўпамінаў гэта месца па-лацінску як «in loco conflictus nostri, quem cum Cruciferis de Prusia habuimus, dicto Grunenvelt». Пазнейшыя польскія летапісцы вытлумачылі слова «Grunenvelt» як «Grünwald» (Грунвальд), што па-нямецку азначае «зялёны лес». Літоўцы (балтамоўныя) узялі гэта за прыклад і пераклалі назву як «Žalgiris».
У выніку, у нацыянальных гістарыяграфіях замацаваліся наступныя назвы: у польскай і беларускай, а таксама рускай і ўкраінскай — Грунвальдская бітва (, , ); у нямецкай гістарыяграфіі — Бітва пад Таненбергам (); у літоўскай — Жальгірыс (). Назвы бітвы ў мовах іншых народаў, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў бітве: , .
У беларускіх летапісах бітва ўпамінаецца, як пабоішча Ягайлы і Вітаўта з немцамі і прусамі «межи городы Дубравны и Острада»ПСРЛ. Т. 35: Летописи Белорусско-литовские. с. 32 (Нікіфараўскі летапіс), 54 (Супрасльскі летапіс).. Верагодна, маецца на ўвазе самы блізкі да бітвы горад Дуброўна ().
Акрамя таго, у беларускай гістарыяграфіі М. КаяловічКоялович. Грюнвальденская битва. с. 4. і Д. ДаўгялаДовгялло, Дм. Ив. Битва при Грюнвальде 15 июля 1410 г. // Виленский календарь на 1910 год: двадцать седьмой год издания. — Вильна: Электротипография «Русский почин», [1909?]. — VIII, 126, 177 с. — С. 23—45. ў сувязі з бітвай згадвалі летапіснае «Дуброўна», а ў беларускай перыёдыцы 1990-х гадоў рабілася свядомая спроба прыняць «Дуброўна» за нацыянальны варыянт назвы бітвы ў форме «Дубровенская бітва».
Гістарыяграфія і крыніцы
Крыніцы
Крыніц пра Грунвальдску бітву няшмат і большасць з іх польскія. Важнейшая і надзейная крыніцай Cronica conflictus Wladislai regis Poloniae cum Cruciferis anno Christi 1410, напісана не пазней за год пасля бітвы яе сведкам. Аўтар хронікі невядомы, пра яго асобу выказана некалькі меркаванняў, у тым ліку, што гэта мог быць каронны канцлер Мікалай Тромба або сакратар караля Ягайлы Збігнеў Алясніцкі. Арыгінальная Cronica conflictus не захавалася, да цяперашняга часу дайшоў яе кароткі пераказ з XVI ст. Другая важная крыніца --Historia Poloniae польскага гісторыка Яна Длугаша (1415—1480), усебаковы і падрабязны пераказ падзей напісаны праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля бітвы. Крыніца лічыцца не самай надзейнай і верагоднай не толькі з-за адносна вялікага часу паміж падзеямі і датай напісання, але і з-за прадузятасці Длугаша адносіна літоўцаў. Ёсць яшчэ адзін твор Длугаша — Banderia Prutenorum — рукапіс XV ст. з выявамі і лацінскімі апісаннямі крыжацкіх харугваў, узятых у бітве і пасля выстаўленых у Вавельскім саборы ў Кракаве. Сярод польскіх крыніц таксама два лісты, караля Ягайлы да сваёй жонкі Ганны Цэльскай і да пазнаньскага епіскапа Войцеха Ястшэмбца, а таксама лісты Ястшэмбца да палякаў пры Святым Стальцы. Сярод нямецкіх крыніц кароткая згадка ў хроніцы Іагана фон Пасілге. Шведскім гісторыкам Свенам Экдалем было выяўлена ананімны ліст, напісаны паміж 1411 і 1413 гадамі на сярэдневяковай нямецкай мове, з апісаннем важных дэталяў літоўскіх манеўраў у бітве.
Гістарыяграфія У 1961 годзе Я. і В. Хайнацкія выдалі бібліяграфію Грунвальдскай бітвы, куды ўключана 457 пазіцый. Да гадавіны бітвы, у 1990 годзе ў Польшчы з’явіліся дзве бібліяграфіі з 1162 і 1173 пазіцый. З 1991 года па ініцыятыве Польскай Акадэміі навук выдаюць часопіс «Studia grunwaldzkie». Аб’ёмную бібліяграфію выпусціла ў 2010 годзе Wojewódzka Biblioteka Publiczna ў ОльштынеANITA ROMULEWICZ, ANNA WYSOCKA, SYLWIA BIAŁECKA. BIBLIOGRAFIA GRUNWALDZKA za lata 1990—2010. ― OLSZTYN 2010. S. 105. Wojewódzka Biblioteka Publiczna im. Emilii Sukertowej-Biedrawiny ISBN 978-83-924572-8-2.
Гістарычная абстаноўка
Літоўскі крыжовы паход і Крэўская унія
У 1230 годзе тэўтонскія рыцары, крыжацкі ваенны ордэн, перамясціліся ў і распачалі супраць паганскіх прускіх племянных саюзаў. Пры падтрымцы Папы і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі тэўтоны заваявалі і перавялі ў хрысціянства большасць прусаў да 1280 года, пасля чаго звярнулі сваю ўвагу на Вялікае Княства Літоўскае. Амаль на працягу ста гадоў крыжакі рабілі набегі на літоўскія землі, асабліва на Жамойць, бо яна аддзяляла тэўтонаў ад іх адгалінавання ў Лівоніі. Прыгранічныя рэгіёны ператварыліся ў незаселеныя пустэчы, але крыжакі дабіліся толькі нязначных тэрыторый. Князі літоўскія ўпершыню адмовіліся ад Жамойці ў часы Грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1381—1384 гадоў паводле Дубіскага міру. Жамойцкія землі былі выкарыстаны ў якасці разменнай манеты, каб забяспечыць тэўтонскую падтрымку аднаму з бакоў ва ўнутранай барацьбе за ўладу.
У 1385 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла згодна з умовамі Крэўскай уніі ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай. Ягайла прыняў хрышчэнне і быў каранаваны каралём польскім пад іменем Уладзіслаў II, тым самым была створана дынастычная унія паміж Польскім Каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. Афіцыйная хрысціянізацыя Літвы пазбавіла Ордэн рацыянальнага абгрунтавання сваіх дзеянняў у рэгіёне. Вялікі магістр Ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн пры падтрымцы венгерскага караля Жыгімонта Люксембургскага публічна, пры , паставіў пад сумненне шчырасць Ягайлавага пераходу ў хрысціянства.
У 1389 годзе паміж Ягайлам і Вітаўтам разгарэлася новая міжусобная вайна, якая закончылася ў 1392 годзе Востраўскім пагадненнем, паводле якога Вітаўт пажыццёва станавіўся Вялікім князем ЛітоўскімГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 113.. У 1398 годзе Вітаўт без удзелу Ягайлы падпісаў Салінскі дагавор, згодна з якім Вялікае Княства Літоўскае саступала Ордэну Жамойць, а ўзамен Вітаўт атрымліваў ад рыцараў ваенную дапамогуГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 120—121.. Адносіны ВКЛ з Ордэнам у чарговы раз рэзка абвастрыліся пасля таго, як у 1401 годзе Вітаўт падтрымаў паўстанцаў у падуладных рыцарам землях ЖамойціГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 122..
У 1404 годзе паміж ВКЛ, Польскай Каронай і Ордэнам быў заключаны Рацёнжскі дагавор, які пацвердзіў Вітаўтаву саступку крыжакам Жамойці да Нявежы, а таксама часткі СудавііГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 123.. Аднак, Вітаўт не пакідаў надзеі вярнуць сабе Жамойць. Па гэтым жа дагаворы Карона за выкуп вярнула сабе Добжынскую зямлю, але яе тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Ордэна наконт Гданьскага Памор’я засталіся незадаволенымі. Тым не менш, у цэлым дзве дзяржавы знаходзіліся ў перамір’і паводле Калішскага міру 1343 года.
Канфлікт таксама тлумачыўся гандлёвымі меркаваннямі: крыжакі кантралявалі цячэнне трох найвялікшых рэк (Нёмана, Віслы і Дзвіны) у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.
Вайна, перамір’е і падрыхтоўка
«Вялікая вайна» 1409—1411 гадоў пачалася з-за імкнення Вялікага Княства Літоўскага вярнуць балцкія землі (Жамойць) з-пад улады Тэўтонскага ордэна; Польшча хацела вярнуць сабе спрэчныя землі на польска-ордэнскім памежжы (Добрынскую зямлю, Памор’е, Новую Марку)Гісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 124. і выступала саюзнікам княства ў гэтым канфлікце.
У маі 1409 года выбухнула паўстанне на падуладнай тэўтонам Жамойці. Вялікае Княства Літоўскае падтрымала паўстанне, у адказ крыжакі прыгразілі ўварваннем. Польшча аб’явіла, што падтрымлівае прэтэнзіі ВКЛ і ў сваю чаргу прыгразіла ўварваннем у землі Ордэна. Як толькі прускія войскі эвакуіраваліся з Жамойці, тэўтонскі вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген 6 жніўня 1409 года аб’явіў вайну Польскаму Каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму. Крыжакі спадзяваліся перамагчы Польшчу і Літву паасобку і пачалі з набегаў на Вялікую Польшчу і Куявію, захопліваючы палякаў знянацку. Крыжакі спалілі замак у Добрыне (Добжын-над-Віслай), захапілі Баброўнікі пасля чатырнаццацідзённай аблогі, заваявалі Быдгашч і разрабавалі некалькі мястэчак. Палякі арганізавалі контрнаступленне і вярнулі сабе Быдгашч. Жмудзіны напалі на Мемель (Клайпеда). Аднак ні адзін з бакоў не быў гатоў да поўнамаштабнай вайны.
Рымскі кароль Вацлаў IV згадзіўся стаць пасрэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту. Перамір’е было падпісана 8 кастрычніка 1409 года тэрмінам да 21 чэрвеня 1410 года. Абодва бакі выкарысталі гэты час для падрыхтоўкі да вайны, збіраючы войскі і займаючыся дыпламатычнымі манеўрамі. Абодва бакі адпраўлялі пісьмы і пасланнікаў, вінавацячы адзін аднаго ў розных грахах і злачынствах перад хрысціянскім светам. Вацлаў IV, атрымаўшы ад крыжакоў падарунак у 60 тысяч флорынаў, абвясціў, што Жамойць паўнапраўна належыць крыжакам, і толькі Добрынская зямля павінна быць вернута Польшчы. Крыжакі таксама заплацілі 300 тысяч дукатаў імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонту Венгерскаму, які меў віды на Малдаўскае княства, за яго ваенную падтрымку. Жыгімонт паспрабаваў разбіць польска-літоўскі саюз, прапаноўваючы Вітаўту каралеўскую карону; прыняцце Вітаўтам такой прапановы парушыла б умовы Востраўскага пагаднення і выклікала б польска-літоўскія рознагалоссі. Адначасова Вітаўт змог дабіцца перамір’я з Лівонскім ордэнамГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 126..
У пачатку снежня 1409 года Вітаўт з Ягайлам на ваеннай нарадзе ў Берасці выпрацавалі стратэгічны план будучых ваенных дзеянняў супраць ОрдэнаГісторыя Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. с. 125.: іх арміі павінны былі аб’яднацца ў адну вялікую сілу і рушыць у напрамку да Марыенбурга (Мальбарк), сталіцы Тэўтонскага ордэна. Крыжакі, заняўшы абарончую пазіцыю, не чакалі супольнай польска-літоўскай атакі і пачалі рыхтавацца да двайнога наступлення — з боку палякаў, уздоўж Віслы ў напрамку да Данцыга (Гданьск), і з боку літвінаў, уздоўж Нёмана ў напрамку да Рагніта (цяпер горад Нёман у Калінінградскай вобласці). Каб процістаяць такой пагрозе, Ульрых фон Юнгінген засяродзіў свае сілы ў Швецы (Свеце), у цэнтральным пункце, адкуль тэўтонскія войскі маглі даволі хутка зрэагаваць на ўварванне з любога боку. Значныя гарнізоны былі пакінуты ва ўсходніх замках Рагніта, Райна (цяпер Рын) каля Лётцэна (Гіжыцка) і Мемеля (Клайпеда). Каб утаіць свае планы і ўвесці ў зман крыжакоў, Ягайла і Вітаўт арганізавалі некалькі набегаў на сумежныя тэрыторыі, тым самым прымушаючы крыжакоў трымаць іх войскі на месцы.
Паход у Прусію
На першым этапе Грунвальдскай кампаніі ўсе польска-літоўскія войскі сабраліся пад Чэрвінскам, у вызначаным месцы за 80 км ад прускай мяжы, дзе саюзнае войска перайшло цераз Віслу па пантоннаму мосту. Гэты манеўр, які патрабаваў дакладнасці і ўзгодненасці руху шматэтнічнага польска-літоўскага войска, быў выкананы прыкладна за тыдзень з 24 чэрвеня па 30 чэрвеня 1410 года. Польскія салдаты з Вялікай Польшчы сабраліся ў Познані, а салдаты з Малой Польшчы — у Вольбужы. 24 чэрвеня 1410 года Ягайла і чэшскія наёмнікі прыбылі ў Вольбуж. Праз тры дні польскае войска ўжо знаходзілася ў вызначаным месцы пад Чэрвінскам.
Літоўскае войска выступіла з Вільні 3 чэрвеня 1410 года і злучылася з русінскімі палкамі ў Гродна. Яны прыбылі ў Чэрвінск у той жа дзень, калі палякі перасяклі Нёман.