Бружмель пахучы, Капрыфоль, Бружмель духмяны (Lonicera caprifolium) — кветкавая расліна сямейства бружмелевых.
Батанічнае апісанне
Ліяны вышынёй да 6 м. Лісце цёмна-зялёнае, знізу шызае. Кветкі буйныя, вельмі пахучыя, спачатку белаватыя, потым жаўцеюць. Вяночак 4-5 см даўжынёй. Плады неядомыя. Цвіце ў чэрвені.
Значэнне выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваюць на азеляненне альтанак, трэльяжаў, падпорных сценак, аднапавярховых будынкаў і да т.п. Лісце і плады ўтрымліваюць таксічныя цыянагенныя гліказідыСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58.
Крыніцы
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3
Катэгорыя:Бружмель Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ліяны