Джон Пім (, каля 1584, Браймар, Сомерсетшыр — , ) — англійскі палітычны дзеяч, адзін з галоўных кіраўнікоў парламенцкай апазіцыі напярэдадні і ў першы перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі XVII стагоддзя.
Упершыню быў абраны ў парламент у 1614 годзе. Пім — адзін з аўтараў «Петыцыі аб праве». Роля і ўплыў Піма, найбольш яркага прадстаўніка блока джэнтры і буржуазіі, асабліва ўзрасла са скліканнем у лістападзе 1640 года Доўгага парламента.
Выступаў галоўным абвінаваўцам на працэсе Т. Страфарда (сакавік — красавік 1641 года).
Спроба Карла I арыштаваць у студзені 1642 Піма, Дж. Гемпдэна і іншых лідараў апазіцыі пацярпела няўдачу. З ад’ездам караля на поўнач Пім быў прызначаны парламентам старшынёй заснаванага ў верасні 1641 года адмысловага парламенцкага камітэта, які быў фактычна часовым урадам.
25 верасня 1643 года заключыў саюзны дагавор з шатландскімі прэсвітэрыянамі («ковенант»).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Англіі