Люпэ Антыверас (; 17 верасня 1942, Эль-Паса, Тэхас — 26 ліпеня 2012, Уітыер, Каліфорнія) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, якая за сваю кар’еру з’явілася ў больш чым пяцідзесяці фільмах і серыялах.

Жыццё і кар’ера Сапраўднае імя Гвадэлупе Марэна (), нарадзілася ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас.Lupe Ontiveros Biography (1942-) at FilmReference.comhttp://ftp.rootsweb.com/pub/usgenweb/tx/elpaso/vitals/births/1942/elpab42e.txt

Антыверас выйграла прэмію «Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША» за ролю ў фільме 2000 года «Чак і Бак», а таксама была намінаваная на «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю другога плана. Яна атрымала прыз кінафестывалю «Сандэнс» за ролю ў фільме «Сапраўдныя жанчыны заўсёды ў целе» ў 2002 годзе. Яна таксама вядомая па ролях у фільмах «Мая сям’я», «Селена» і «Лепш не бывае».

На тэлебачанні яна найбольш вядомая па ролі Хуаніты Соліс ў тэлесерыяле «Адчайныя хатнія гаспадыні», якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» у 2005 годзе. Яна таксама знялася ў серыяле «Пасадэна» у 2001 годзе і з’явілася ў такіх серыялах як «Блюз Хіл стрыт», «Дзённікі Чырвонай Туфлікі», «Реба» і г. д.

Актрыса памерла 26 ліпеня 2012 года ва ўзросце 69 гадоў пасля барацьбы з ракам печані.

Крыніцы

Спасылкі

Люпе Антівэрос на сайце AllMovie

Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Памерлі ад раку печані