Анры Валон (; , — , ) — французскі псіхолаг, грамадскі дзеяч, філосаф. Удзельнік Руху Супраціву. Спецыяліст па дзіцячай і генетычнай псіхалогіі, працаваў таксама ў галіне патапсіхалогіі і прыкладной псіхалогіі; заснаваў у Францыі першую лабараторыю дзіцячай псіхалогіі (1927) і першы ў гэтай галіне часопіс Enfance («Дзяцінства», 1948).
На аснове прац Валона пра генезіс і стадыяльнае развіццё дзіцячай свядомасці ў норме і паталогіі, пра характар, эмоцыі, пастуральныя функцыі ў дзяцей паўстала псіхалагічная школа, якая носіць яго імя.
Катэгорыя:Псіхолагі Францыі Катэгорыя:Педагогі Францыі Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Сацыялісты Францыі Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Францыі