Антон Кавалеўскі (нар. , , ГДР) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашніч час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Іслач».
Клубная кар’ера Гуляў за дубль «Нафтана» і МТЗ-РІПА, а з 2008 года стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. У 2009 годзе саступіў месца ў аснове Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама не здолеў замацавацца. Пасля гуляў за розныя клубы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». У «Белшыне» стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі, але часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 19 кастрычніка 2013 года ў матчы з «Нафтанам» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Ігарам Крывабокам, але неўзабаве вярнуўся ў строй.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. У сезоне 2014 чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. У канцы ліпеня 2014 года пакінуў бабруйскі клуб.
У кастрычніку 2014 года далучыўся да першалігавай «Іслачы». Стаў асноўным брамнікам гэтага клуба, але па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборнай Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Трэнерская кар’ера У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, з’ехаў працаваць на Камчатку. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў працаваць трэнерам брамнікаў у юнацкіх камандах. У маі 2024 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе «Іслачы».
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольнны трэнеры Беларусі