Бруна Вальтэр (сапраўднае прозвішча Шлезінгер; , — , Беверлі-Хілс, Каліфорнія) — нямецкі дырыжор і музычны пісьменнік.

Біяграфія Вучыўся ў кансерваторыі Штэрна ў Берліне. У 1894-96 канцэртмайстар, хормайстар і дырыжор оперы ў Гамбургу, у 1901-12 - у Вене. Пазней кіраваў операмі ў Мюнхене (1913-22) і ў Берліне (з 1925), аркестрам Гевандхаўса ў Лейпцыгу (1929-33). У 1933 Вальтэр эміграваў з нацысцкай Германіі, выступаў у Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. З 1939 жыў у ЗША. Дырыжыраваў спектаклямі ў тэатры "Метраполітэн-опера". Праславіўся як інтэрпрэтатар В. Моцарта, Г. Малера, Дж. Вердзі. Аўтар кніг пра Моцарта, Малера і інш. Напісаў 2 сімфоніі.

Спасылкі

The Bruno Walter Memorial Foundation Біяграфія на нямецкай мове Дыскаграфія

Катэгорыя:Дырыжоры паводле алфавіта Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Германіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Дырыжоры Германіі Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства