Валуйкі — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валуйскага раёна Белгародскай вобласці. Горад размешчаны на высокім правым беразе ракі Валуй, за 3 км ад яе ўпадзення ў раку Аскол, за 160 км на паўднёвы ўсход ад Белгарада.

Гісторыя Заснаваны ў 1593 годзе, у часы праўлення Фёдара Іаанавіча як горад-крэпасць на Мураўскім шляху пры ўпадзенні ракі Валуй ў Аскол. Першая крэпасць знікла пры невядомых абставінах. У 1599 годзе на яе месцы была збудавана новая крэпасць.

З XVII стагоддзя з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Валуйскага павета. Па перапісу 1616 года ў горадзе налічвалася 646 чалавек, у 1627 насельніцтва вырасла да 774 чалавек.

Насельніцтва

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт адміністрацыі муніцыпальнага раёна «Горад Валуйкі і Валуйскі раён» Афіцыйны сайт Валуйскага гісторыка-мастацкага музея Інфармацыйны сайт горада Валуйкі

Катэгорыя:Гарады Белгародскай вобласці