Чарлз Роберт ДарвінНапісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 6. (;  — ) — англійскі прыродазнавец, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой усе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.

Жыццё

Чарлз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў Шрусберы, графства Шропшыр, у радавым маёнтку Маунт Хаўс (англ. Mount House). Пяты з шасці дзяцей заможнага лекара і фінансіста Роберта Дарвіна і Сьюзанн Дарвін (), народжанай Уэджвуд (англ. Wedgwood). Ён з’яўляецца ўнукам навукоўца-натураліста Эразма Дарвіна па бацькоўскай лініі і мастака Джозайі Уэджвуда па матчынай. Абодва сямействы ў значнай частцы прымалі ўнітарыянства, аднак Уэджвуд былі прыхаджанамі англіканскай царквы.

Да таго часу, як ён паступіў у дзённую школу ў 1817 годзе, васьмігадовы Дарвін ужо далучыўся да натуральнай гісторыі і калекцыянавання. У гэтым годзе, у ліпені, памірае яго маці, і выхаванне 8-гадовага хлопчыка цалкам кладзецца на плечы бацькі, які не заўсёды чула прыслухоўваўся да духоўных запытаў сына. З верасня 1818 года ён разам са старэйшым братам Эразмам (Erasmus Alvey Darwin) паступае на пансіён у бліжэйшую англіканскую Школу Шрусберы (Shrewsbury School), дзе будучы натураліст, які горача любіў прыроду, павінен быў вывучаць «сухія для яго жывой душы рэчы», як класічныя мовы і славеснасць. Гімназічныя гады заканамерна закончыліся атрыманнем пасрэднага атэстата.

Перад тым як адправіцца са сваім братам Эразмам ва ўніверсітэт Эдынбурга, летам 1825, ён выступае ў ролі асістэнта-вучня і дапамагае бацьку ў яго медыцынскай практыцы, аказваючы дапамогу беднякам Шропшыра.

У Эдынбургскім універсітэце Дарвін вывучаў медыцыну. Падчас навучання ён зразумеў, што лекцыі нудныя, а хірургія прычыняе пакуты, таму ён закідвае навучанне медыцыне. Замест гэтага ён пачынае вывучаць таксідэрмію ў Джона Эдманстоўна, вызваленага чорнага раба, які атрымаў свой вопыт, суправаджаючы Чарлза Уотэртана.

У 1826 годзе, будучы студэнтам кабінета натуральнай гісторыі, ён далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, у якім актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. У гэты час ён асісціруе Роберту Эдманду Гранту ў яго даследаваннях анатоміі і жыццёвага цыклу марскіх беспазваночных. На пасяджэннях таварыства, у сакавіку 1827, Дарвін прадстаўляе кароткія паведамленні аб сваіх першых адкрыццях, якія мянялі яго погляд на звыклыя рэчы.

Бацька Дарвіна, даведаўшыся, што сын закінуў навучанне медыцыне, быў раззлаваны і прапанаваў яму паступіць у каледж Хрыста Кембрыджскага ўніверсітэта і атрымаць сан святара Англіканскай царквы.

У 1831 годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта, Дарвін у якасці натураліста адправіўся ў кругасветнае падарожжа на экспедыцыйным судне каралеўскага флоту «Бігль», адкуль вярнуўся ў Англію толькі 2 кастрычніка 1836 года. Падарожжа працягвалася амаль пяць гадоў. Вялікую частку часу Дарвін праводзіць на беразе, вывучаючы геалогію і збіраючы калекцыі па натуральнай гісторыі, у той час як «Бігль» пад кіраўніцтвам Фіцроя ажыццяўляў гідраграфічную і картаграфічную здымку ўзбярэжжа.

thumb|150px|right|Эма Дарвін (у дзявоцтве Уэджвуд), жонка Дарвіна

У 1838—1841 гг. Дарвін быў сакратаром Лонданскага геалагічнага таварыства. У 1839 ажаніўся, а ў 1842-м сямейная пара пераехала з Лондана ў Даўн (графства Кент), дзе стала жыць пастаянна. Тут Дарвін вёў адасобленае і мернае жыццё вучонага і пісьменніка.

Навуковая праца Дарвіна Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).

Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з’яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых форм. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з’яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з форм натуральнага адбору.

Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін.

Ушанаванне памяці У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.

Гл. таксама Альфрэд Расэл Уолес Эразм Дарвін

Бібліяграфія

1836: A LETTER, Containing Remarks on the Moral State of TAHITI, NEW ZEALAND, &c. — BY CAPT. R. FITZROY AND C. DARWIN, ESQ. OF H.M.S. 'Beagle.''' 1839: Journal and Remarks (The Voyage of the Beagle) Zoology of the Voyage of H.M.S. Beagle: published between 1839 and 1843 in five volumes by various authors, Edited and superintended by Charles Darwin: information on two of the volumes — 1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin’s introduction) 1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges) 1842: The Structure and Distribution of Coral Reefs 1844: Geological Observations of Volcanic Islands , (French version) 1846: Geological Observations on South America 1849: Geology from A Manual of scientific enquiry; prepared for the use of Her Majesty’s Navy: and adapted for travellers in general., John F.W. Herschel ed. 1851: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes. 1851: A Monograph on the Fossil Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes of Great Britain 1854: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Balanidae (or Sessile Cirripedes); the Verrucidae, etc. 1854: A Monograph on the Fossil Balanid? and Verrucid?? of Great Britain 1858: On the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection 1859: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life 1862: On the various contrivances by which British and foreign orchids are fertilised by insects 1868: Variation of Plants and Animals Under Domestication (PDF format), Vol. 1, Vol. 2 1871: The Descent of Man and Selection in Relation to Sex 1872: The Expression of Emotions in Man and Animals 1875: Movement and Habits of Climbing Plants 1875: Insectivorous Plants 1876: The Effects of Cross and Self-Fertilisation in the Vegetable Kingdom 1877: The Different Forms of Flowers on Plants of the Same Species 1879: «Preface and 'a preliminary notice'» in Ernst Krause’s Erasmus Darwin 1880: The Power of Movement in Plants 1881: The Formation of Vegetable Mould Through the Action of Worms 1887: Autobiography of Charles Darwin (Edited by his Son Francis Darwin) 1958: Autobiography of Charles Darwin'' (Barlow, unexpurgated)

Крыніцы

Літаратура Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7 1911 Encyclop?dia Britannica/Darwin, Charles Robert

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шрусберы Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Біёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эвалюцыяністы Катэгорыя:Падарожнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі кругасветных падарожжаў Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Воластана Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Асобы на марках