Закон Лоджа, Публічны закон 597 81-га Кангрэсу ЗША (, ), заканадаўчы акт, ухвалены Кангрэсам ЗША 30 чэрвеня 1950, і названы ў папулярнай форме паводле імя яго ініцыятара і лабіста, Генры Кабата Лоджа малодшага.

Закон дазваляў на працягу пэўнага часу абмежаваны колькасна запіс у войска ЗША асоб з іншаземным грамадзянствам, і дазваляў атрыманне грамадзянства ЗША такімі добраахвотнікамі пасля 5 гадоў вайсковай службы.

Мэтай закону было выкарыстанне моўнага і культурнага патэнцыялу перамешчаных асоб цэнтральна- і ўсходнееўрапейскага паходжання ў барацьбе дзяржаў Заходняга блоку супраць дзяржаў камуністычнай сістэмы, найперш у ЕўропеДалгліш…, асабліва ў падпольных дзеяннях рознага роду.

Ідэйна-палітычны бок справы паказваўся дзяржаўнымі дзеячамі ЗША, і асабліва самім Г. Лоджам, як удзел еўрапейцаў у барацьбе «за свабоду Еўропы», пад чым разумелася свабода ад камунізмуКарафана… (: халодная вайна).

Пачаткова прадбачыўся запіс 2500 мужчынаў, пазней ліміт быў павышаны да 12500. У далейшым, Публічны закон 101—249 распаўсюдзіў пасмяротнае атрыманне грамадзянства ЗША паасобна на ўсіх, хто загінуў або памёр на службе ва Узброеных сілах ЗША ў пэўныя перыяды баявых дзеянняў, або пры пэўных умовах.

Першыя добраахвотнікі былі прынятыя ў амерыканскую армію, згодна з гэтым законам, у 1951, у ЗонтхофенеУ 7720-м зборным пункце (Replacement Depot). (Германія). Да 1959, калі скончылася дзеянне закону, у амерыканскае войска былі запісаныя зв. 200 добраахвотнікаў з розных краін.

У наш час існуе думка, што мадэрнізаванае выкарыстанне падобнай мадэлі магло б быць мэтазгодным для ЗША ў «Вайне з тэрарызмам».

Гл. таксама

Генры Кабат Лодж малодшы Добраахвотны корпус свабоды Іншаземны легіён Халодная вайна

Літаратура (Карафана) James Jay Carafano. Mobilizing Europe's Stateless: America's Plan for a Cold War Army. — эл.версія. (Далгліш) Charles K. Dalgleish. A new «Lodge act» for the U.S. army — a strategic tool for the global war on terrorism. — эл.версія (фармуляр N-644) U.S. Department of Homeland Security. N-644, Application for Posthumous Citizenship. — эл.версія

Катэгорыя:Палітыка ЗША Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША Катэгорыя:Законы Катэгорыя:Права ЗША