Арцём Вяры́га-Дарэ́ўскі (, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя — , Сібір, Расійская Імперыя) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі Artemiusz, A.W., Białoruska Duda, D…a B., D-da B.. Біяграфія Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва.

Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад Дзісны. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы, цяпер Верхнядзвінскі раён) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці ў 1836—1844 гг. Віцебскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу. У сярэдзіне 1840-х гг. набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебска, ажаніўся. Служыў у розных установах Віцебска. У 1852 г. атрымаў чын калежскага асэсара.

У 1861—1862 гг. браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У 1863 г. адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6 мая 1863 г., амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 г. сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва Усоллі). З 1868 г. знаходзіўся на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры. Месца пахавання невядомае.

Культурная дзейнасць 250px|thumb|злева|Арцём Вярыга-Дарэўскі Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я гг. арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник») (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава).

Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульго» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў-чачэнцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены. Пры жыцці ў 1858 г. выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам «Białoruska Duda» (г.зн. «Беларуская Дуда»). Грамадскі рэзананс мела паездка Арцёма Вярыга-Дарэўскага ў 1858 г. у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры.

Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Адам Ганоры Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі, Ялегі Пранціш Вуль. Арцём Вярыга-Дарэўскі стаў аўтарам вершаванай імправізацыі «Літоўцам, якія запісаліся ў мой Альбом на памяць» (дайшла копія).

23 красавіка 1859 г. Ялегі Пранціш Вуль (Францішак Карафа-Карыбут) зрабіў запіс свайго беларускамоўнага верша «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» у альбоме Дарэўскага, называючы Арцёма Вярыгу-Дарэўскага як песняра па народнай традыцыі «дударом»<ref>'Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 14.</ref>:

Выказанае ў навуковай літаратуры меркаванне, што Арцём Вярыга-Дарэўскі аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», не пацверджана даследаваннямі.

Бібліяграфія Gawędka o Swojaku przez Białoruską Dudę. Mohylew; Wilno, 1858. Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988. Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / уклад. Г. В. Кіселёў. — 2-е выд. — Мн., 2003. — С. 214—293.

Літаратура Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6; Борковский С. А., Мальдис А. И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Советское славяноведение. 1971, № 2; Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2; АЗБ;

Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 3—27. Цвірка К.'' Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 286.

Спасылкі

Цытаты і афарызмы Арцёма Вярыга-Дарэўскага Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ушацкім раёне