Мірфак (Альфа Персея / α Per) — самая яркая зорка ў сузор’і Персея. У перакладзе з арабскай Мірфак ас-Сурая — локаць, бліжэйшы да Плеядаў. Меней распаўсюджаная назва — Альгеніб або Альгені, у перакладзе значыць «бок».

Мірфак — жоўты звышгігант з бачным бляскам 1,8m.

Мірфак уваходзіць у склад маладога рассеянага скопішча Melotte 20, якое часам называюць «Скопішчам Альфа Персея».

Катэгорыя:Персей (сузор’е) Катэгорыя:Жоўта-белыя звышгіганты Катэгорыя:Зоркі