Стронцый () Sr — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 38. Серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы 16-е месца па распаўсюджанасці ў зямной кары сярод элементаў. Буйныя радовішчы — у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Расіі, Таджыкістане.

Прымяненне Выкарыстоўваецца ў металургіі, электроніцы і электратэхніцы; вытворчасці фарбаў, эмалей; а таксама як ізатопны індыкатар і крыніца бэта-часціц у навуковых даследаваннях і медыцыне.

Літаратура

Гл. таксама Странцыяніт

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы