Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага. Плошча — каля 22,6 тыс. км². Сталіца ваяводства — Мсціслаў. Ваяводства ўтворана з Мсціслаўскага княства падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў.

Войны, асабліва вайна 1651—1667 гадоў, спустошылі абшары ваяводства. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389., колькасць дымоў скарацілася на 69 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

Ваяводства не мела падзелу на паветы.

Ваяводства ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу (усход сучаснай Магілёўскай вобласці і поўдзень Смаленскай вобласці).

Буйнейшыя паселішчы Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе тэрыторыя ваяводства адышла да Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні. Аднак, ваяводства намінальна існавала ў складзе Рэчы Паспалітай да апошняга яе падзелу ў 1793 годзе.

Заўвагі

Літаратура Мяцельскi А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 664 с.