Пётр Аляксандравіч Віцязь () — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Замежны член НАН Украіны (2021)До складу Національної академії наук України обрано нових членів — ІНОЗЕМНИМИ ЧЛЕНАМИ НАН УКРАЇНИ ОБРАНО: по Відділенню фізико-технічних проблем матеріалознавства НАН України — ПЕТРА ОЛЕКСАНДРОВИЧА ВІТЯЗЯ.
Біяграфія Нарадзіўся 6 жніўня 1936 года ў в. Блудзень Пружанскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці).
У 1960 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1961 года — старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 года — старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 года — намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 года — першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 года — дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
З 1997 года — віцэ-прэзідэнт, з 2002 года — першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года — кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2022 — начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі нанаструктурных матэрыялаў і звышцвёрдых матэрыялаў Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі. Адначасова ў 2018—2025 — намеснік кіраўніка МААН Постановление Совета МААН от 23 апреля 2018 года № 271Постановление Совета МААН от 18 сентября 2025 года № 389
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.
Аўтар больш за 700 навуковых прац, у т. л. 35 манаграфій, больш за 200 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В. М. Капцевичем, В. К. Шелегом). Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф. Г. Ловшенко, Г. Ф. Ловшенко). Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е. С. Голубцовой, Б. А. Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел). Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В. Д. Грицук, В. Т. Сенють). Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А. Ф. Ильющенко, А. И. Шевцовым). Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.). Технологии конструкционных наноструктурных материалов. Мн., 2011 (в соавт.). Алмазосодержащие абразивные нанокомпозиты. Мн., 2012 (в соавт.). Наноматериаловедение. Мн., 2015 (в соавт.).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1980) — за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў Ордэн Дружбы народаў (1986) Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) — за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў Медаль Францыска Скарыны (1996) Ордэн Айчыны III ступені (2001) Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002) Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007) Ордэн Айчыны II ступені (2009) Прэмія РАН і НАН Беларусі (2012) медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .
Крыніцы
Літаратура
Национальная академия наук Беларуси: энциклопедический справочник. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 599 с.: ил. — ISBN 978-985-08-2046-4 — С. 101—102.
Спасылкі Члены Акадэміі — ВІЦЯЗЬ Пётр Аляксандравіч Біяграфія на сайце Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Пётр Аляксандравіч Віцязь у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ