Вентуары () — рака ў Венесуэле, правы прыток Арынока. Даўжыня каля 600 км, плошча басейна каля 40000 км². Бярэ пачатак у заходняй частцы Гвіянскага нагор’я, цячэ па ўзгорыстай мясцовасці, пакрытай трапічным лесам. Парожыстая. Паводкі ў перыяд дажджоў, з красавіка па кастрычнік. Суднаходная на асобных участках. На рацэ — населеныя пункты Якурай і Санта-Барбара.
Літаратура VILA, Pablo. Geografía de Venezuela. T. I: El territorio nacional y el ambiente físico. Caracas, Ministerio de Educación, 1960.
Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Прытокі Арынока