Мулк Радж Ананд (, г. Пешавар, Брытанская Індыя — ) — індыйскі пісьменнік.
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1929). Доктар філасофіі, прафесар Пенджабскага ўніверсітэта (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў.
Піша на англійскай мове. Аўтар раманаў сацыяльна-палітычнага кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гістарычнай трылогіі «Вёска» (1939), «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942). У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) выразныя рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філасофскіх трактатаў.
Літаратура Чубакоў С. Ананд // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Журналісты Індыі