Антанас Венуоліс (псеўданім; сапраўднае прозвішча Жукаўскас; , , цяпер Анікшчайскі раён — , ) — літоўскі пісьменнік, народны пісьменнік Літоўскай ССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1903-07 працаваў на Каўказе, за ўдзел у Рэвалюцыі 1905-07 быў заключаны ў Тбіліскую турму. З 1907 жыў у Маскве. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1910. У 1918 пераехаў у Літву. У літоўскую літаратуру ўвайшоў пасля Рэвалюцыі 1905-07 як пісьменнік-рэаліст дэмакратычнага кірунку (нарыс «У турме», 1905; «Каўказскія легенды», 1905-06). Пісаў апавяданні «Тапельніцы», 1909, «Вярнуўся», 1908; «Жонка», 1909.

На гістарычныя тэмы напісаны раман «Раздарожжы» (1932) аб барацьбе літоўцаў з крыжакамі, п'еса «1831» (1936). У аповесці «Прыёмная дачка» (1946). У 1957 апублікаваў кнігу «З маіх успамінаў» і зборнік «Паданні і легенды».

Пераклады На беларускую мову творы Венуоліса перакладалі С. Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н. Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

Спасылкі

Біяграфія і эпісталярныя матэрыялы Classic Lithuanian Literature Anthology: Antanas Vienuolis Мемарыяльны дом-музей Антанаса Венуоліса

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Грузіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР