Белале́ссе (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя Каля вёскі існаваў курганАрхеологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, c. — С. 13..
Найменне, верагодна, было ўтворана ад назвы ляснога ўрочышча, дзе было заснавана паселішча. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Старая Мыш. Вёска адносіцца да праваслаўнага прыхода Новая Мыш.
У 1888 годзе ў Белалессі пачала дзейнічаць школа граматы. У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета.
Інфраструктура Магазін
Насельніцтва 49 двароў, 492 жыхары (1897) 89 двароў, 698 жыхароў (1909) 55 дамоў, 326 жыхароў (1921) 294 жыхары (1959) 286 жыхароў (1970) 82 двары, 115 жыхароў (1998) 51 гаспадарка, 95 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна