Цю́кантавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 17 км на поўнач ад Баранавіч. Размешчана за 17 км на поўнач ад Баранавіч.

Назва На расійскай карце 1846 г. - Чукантаўшчына.

Гісторыя Цюкантавічы (Ciukontowiczy) згаданы пад 1680 годам сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы Сталовічы ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с..

Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 57 двароў, 243 жыхары. XX стагоддзе: 1909 год — 47 двароў, 210 жыхароў. 1959 год — 227 жыхароў. 1970 год — 170 жыхароў. 1998 год — 60 двароў, 153 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 год — 127 жыхароў, 61 гаспадарка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна